Вы тут

XXVІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 18 па 21 лютага


У лютым 2021 года ў Мінску адбудзецца традыцыйная кніжная выстаўка-кірмаш — васямнаццатая па ліку. Па традыцыі яе заснавальнікамі выступяць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Саюз пісьменнікаў Беларусі, міністэрствы замежных спраў, адукацыі, культуры, а таксама ААТ «Белкніга», ААТ «Макбел».


У праграме выстаўкі, якая запланавана на 18—21 лютага 2021 года, — Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». Мяркуецца, што ён пройдзе ў анлайн-рэжыме. Назва сімпозіума — «Пісьменнік і час: роля кнігі і пісьменніка ў грамадска-духоўных працэсах». Арганізатары сёмага па ліку форуму беларускіх і замежных пісьменнікаў у Мінску — Міністэрства інфармацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Свой удзел у міжнародным гуманітарным творчым праекце ўжо пацвердзілі публіцысты, літаратуразнаўцы, паэты, празаікі з самых розных краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, найперш — з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Узбекістан і іншых краін.

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: Istock

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхоўваць дзяўчынку і як хлопчыка? У чым розніца? Адказвае псіхолаг

Як выхоўваць дзяўчынку і як хлопчыка? У чым розніца? Адказвае псіхолаг

Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.