Вы тут

Андрэй Кунцэвіч: Стаўка на дэпутатаў мясцовых Саветаў і актыў грамадскіх аб'яднанняў пры вылучэнні дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу лагічная і аб'ектыўна апраўданая


Стаўка на дэпутатаў мясцовых Саветаў усіх узроўняў і актыў найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў пры вылучэнні дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу лагічная і аб'ектыўна апраўданая. Такім меркаваннем з БелТА падзяліўся кіраўнік рабочай групы рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы сходу, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.


«Гэта людзі, якія ўжо маюць пэўны мандат ад сваіх землякоў і калег па рабоце. Яны ходзяць па зямлі і добра ведаюць асноўныя праблемы канкрэтных тэрыторый і працоўных калектываў. У іх ёсць вопыт удзелу ў грамадскіх дыскусіях. Акрамя таго, ім добра знаёма архітэктура прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў — ад унясення прапаноў да іх практычнай рэалізацыі. Паколькі сёння мала прапанаваць ідэю, важна дакладна разумець, як яе ажыццявіць і што гэта дасць для краіны ў выніку», — упэўнены Андрэй Кунцэвіч.

Па яго словах, менавіта пачуццё адказнасці за прынятыя рашэнні адрознівае сёння тых, хто актыўна ўдзельнічае ў шырокім дыялогу аб далейшым развіцці Беларусі, ад тых, хто спрабуе яго ігнараваць або дыскрэдытаваць. «Больш за тое, складваецца ўражанне, што апошнія проста не могуць цяпер прапанаваць грамадству нешта вартае, што б садзейнічала яго развіццю і росту. Дэструктыўная рыторыка паводле замежных суфлёраў многім даволі-такі ўжо надакучыла і нічога іншага, акрамя раздражнення, у людзей не выклікае», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.