Вы тут

«Усебеларускі народны сход — найвышэйшая форма дэмакратыі»


Анатоль Ісачанка, намеснік старшыні Савета Рэспублікі:


— Цяпер ідзе абмеркаванне, дзейнічаюць дыскусійныя пляцоўкі, абіраюцца дэлегаты. Яны прадстаўляюць усе слаі насельніцтва: людзі аўтарытэтныя, будуць выказваць свой пункт гледжання, уласнае меркаванне, прапаноўваць шляхі развіцця краіны. Канешне, мы ўсе чакаем ад Усебеларускага народнага сходу эпахальнасці, калі так можна сказаць. Тут народ будзе прымаць лёсавызначальныя для нашай краіны рашэнні: шляхі развіцця, стратэгічныя кірункі. Падчас правядзення дыскусійных пляцовак уносяцца розныя прапановы. На сённяшні дзень іх каля дзесяці тысяч: яны розныя. Многія датычацца рэгіянальнага ўзроўню, ёсць аб перадачы паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы Савету міністраў у частцы вызначэння тэрытарыяльнай цэласнасці, па выбары кіраўнікоў рэгіёнаў — палітра прапаноў вельмі розная. Самае галоўнае, што людзі не раўнадушныя, яны абмяркоўваюць, прапаноўваюць, таму што гэта будучае нашай краіны і нам разам трэба прымаць рашэнні.

На мой погляд, народны сход — самая перадавая форма прыняцця важных для краіны рашэнняў, таму што іх прымае народ. На яго выбіраюцца людзі з усіх рэгіёнаў, слаёў насельніцтва: інтэлігенцыя, рабочыя, моладзь, старэйшыны. Збіраюцца людзі, якія могуць прапанаваць і абгрунтаваць сваё меркаванне. Таму я лічу, Усебеларускі народны сход — гэта найвышэйшая форма дэмакратыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».