Вы тут

“Беларускі Крыма” — пад аховай Еўфрасінні


Нядаўна пачала дзейнічаць Крымская рэспубліканская культурна­-асветніцкая грамадская арганізацыя “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай


У прыгожым актыве новай суполкі (злева направа) — Але на Яўменаў на Кірыенка (родам з вёскі Гута Клімавіцкага раёна Магілёўшчыны: 86 гадоў!), Тамара Васілеўна Пухальская (дачка спадарыні Алены, з той жа вёскі), Дзіна Рыгораўна Шаўчэнка (родам з вёскі Рыжкоў Брагінскага раёна Гомельшчыны), Людміла Андрэеў на Айзенштэйн (родам з вёскі Трудавая Іванаўскага раёна Брэстчыны)

Нас можна павіншаваць! Упраўленнем Мінюста Расіі па Рэспубліцы Крым зарэгістравана ў Еўпаторыі, пачала дзейнічаць новая суполка: Крымская рэспубліканская культурна- асветніцкая грамадская арганізацыя “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай. Старшыня — Дзіна Шаўчэнка.

Унікальнасць суполкі ў тым, што за плячыма яе актывістак, сябровак савета — больш за 20 гадоў паспяховай працы ў гэтым напрамку. Мы правялі дзясяткі розных культурных, асветніцкіх імпрэзаў. Ішлі гады, мяняліся назвы й старшыні грамадскіх арганізацый беларусаў, але нязменнай заставалася ў нашых сэрцах любоў да Беларусі, да Крыму. Якія для нас назаўсёды паяднаныя.

У суполцы працуюць актыўныя беларускі з Сімферопаля, Сімферопальскага раёна, Сак, Сакскага раёна, Краснаперакопска, Ялты, Еўпаторыі, пасёлкаў Заазёрны ды Новаазёрны. Мы гатовыя й надалей спрыяць пашырэнню, развіццю беларускіх традыцый і звычаяў, знаёміць крымчан з магутнай беларускай культурай, якую ў сабе носім ды дзецям, унукам у спадчыну перадаём. А сяброўкі-беларускі мае родам з вёсак Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцей. Мы ж не проста “ўдзельнічаем” у грамадскай працы — жывем гэтым, прычым як адна сям’я, зберагаем патаемны код беларускі. Калі ж выбіралі назву суполкі — “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай, то паплечніцы мае былі аднадушныя. Святая Еўфрасіння бачыцца нам надзвычай яркай асобай у гісторыі Бацькаўшчыны, сімвалам бескарыслівай любові да яе. Таму й выбралі светлае імя Еўфрасінні для суполкі — як абярэг.

Фатаграфію дасылаю з архіва “Беларусак Крыма”. Іншых здымкаў “парадных” пакуль няма ды ў бліжэйшым часе, відаць, і не будзе — каранавірус. А планы-справы прадумваем, працуем на перспектыву. Бліжэйшую імпрэзу, прысвечаную Еўфрасінні Полацкай, плануем правесці ў студзені, калі нішто не перашкодзіць. Маючы вялікі досвед працы журналісткай ды рэжысёра масавых паказаў, свят і відовішчаў, я напісала сцэнар тэатралізаванага прадстаўлення “Беларуска са сталёвым характарам — Еўфрасіння Полацкая”. Новыя свае вершы, карціны, нават абразы ў гонар святой будзем прэзентаваць. Усе мае таленавітыя сяброўкі з душэўнай радасцю рыхтуюцца да святочнай імпрэзы.

Нядаўна ездзіла ў Сімферопаль: дакументы прыйшлі. Да таго ж правялі мы й першае пасяджэнне савета. Рыхтуемся сустракаць Новы год, святкаваць Каляды, Раство Хрыстова — пад аховай Еўфрасінні.

Дзіна Шаўчэнка, кіраўніца суполкі “Беларускі Крыма” імя Еўфрасінні Полацкай, г. Еўпаторыя

Фота з архіва “Беларусак Крыма”

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.