Вы тут

Уклад Кітая — больш за траціну


Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця апублікавала найноўшы даклад пра перспектывы развіцця сусветнай эканомікі. У ім адзначаецца, што Кітай па-ранейшаму з’яўляецца адзінай эканомікай у гэтым годзе са станоўчым ростам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чакаецца, што да канца наступнага года глабальная эканоміка адновіцца да перадэпідемічнага ўзроўню. Мяркуецца, што налета ўклад КНР у рост сусветнай эканомікі перавысіць 1/3. Згодна з дакладам, пад уплывам эпідэміі новага тыпу каранавіруса сёлета аб’ём сусветнай эканомікі скароціцца на 4.2%, гэты прагноз лепш дадзеных, якія былі апублікаваныя ў чэрвені і верасні гэтага года. 

У дакладзе таксама адзначаецца, што прымяненне вакцыны і імклівае аднаўленне кітайскай эканомікі будуць садзейнічаць узмацненню рынкавай упэўненасці і ўздыму сусветнай эканомікі. У наступныя два гады сярэдні рост глабальнай эканомікі будзе знаходзіцца ў межах 4%. Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця заклікае ўрады розных краін свету прымаць актыўныя палітычныя меры для таго, каб групы людзей, якія больш за ўсё пацярпелі ад эпідэміі, атрымалі неабходную падтрымку.

Прэв’ю: rambler.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.