Вы тут

У Савеце Рэспублікі ўзнагародзілі прадстаўнікаў сталічнай вертыкалі ўлады


31 снежня спікер верхняй палаты парламента Наталля КАЧАНАВА ўручыла дзяржаўныя ўзнагароды і Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь кіраўнікам і адказным работнікам сістэмы мясцовай улады сталіцы.


Наталля Качанава ўручыла медаль "За працоўныя заслугі" кіраўніку адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска Дзмітрыю Пятрушу.

Падчас урачыстай цырымоніі старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што традыцыйна напярэдадні Новага года кіраўнік дзяржавы ўзнагароджвае лепшых прадстаўнікоў розных галін і сфер дзейнасцікраіны ардэнамі, медалямі, граматамі, прысвойвае ганаровыя званні. Вось і зараз па даручэнні Прэзідэнта яна з вялікім задавальненнем выканае прыемную місію — уручыць высокія дзяржаўныя ўзнагароды.

Сённяшнія віноўнікі ўрачыстасці гэты гонар заслужылі шматгадовай плённай працай, высокім прафесіяналізмам, актыўным ўдзелам у грамадска-палітычным жыцці краіны. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны Пётр ШОСТАК, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна; Валерый ВАРАНІЦКІ, кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна; Дзмітрый ПЯТРУША, кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна; Таццяна КАЛЯДКА, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна; Сяргей МАСЛЯК, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна.

Падзякі Прэзідэнта аб’яўлены Сяргею ХІЛЬМАНУ, кіраўніку адміністрацыі Савецкага раёна; Дзмітрыю ШАШКУ, кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёна; Сяргею ШКРУДНЕВУ, кіраўніку адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

Усе ўзнагароджаныя, як падкрэсліла Наталля Качанава, людзі гонару і абавязку. Яна павіншавала іх з надыходзячым Новым годам, падзякавала за плённую сумленную працу, пажадала далейшых поспехаў на карысць народа, дзяржавы і яе сталіцы — Мінска. 

Леанід ТУГАРЫН

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.