У Віцебскай вобласці выбралі 310 прадстаўнікоў розных сфер і структур, якія будуць удзельнічаць у VI Усебеларускім народным сходзе, інфармуе БЕЛТА.
Усяго 310 чалавек з Віцебскай вобласці адправяцца на VI Усебеларускі народны сход, якое пройдзе ў Мінску 11-12 лютага. Сярод іх будуць прадстаўнікі прамысловых прадпрыемстваў, сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, устаноў аховы здароўя, адукацыі і культуры, сродкаў масавай інфармацыі, вайскоўцы. Усе яны вылучаліся ад Саветаў дэпутатаў і грамадскіх аб'яднанняў.
Прэзідыумы раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў сумесна з раённымі аргкамітэтамі 29-30 снежня сфармавалі спіс кандыдатур, якiя вылучаюцца для ўдзелу ў важным грамадска-палітычным мерапрыемстве. З ліку дэпутатаў мясцовых Саветаў абралі 172 чалавекі.
Да вылучэння ўдзельнікаў і абрання кандыдатур падключыліся грамадскія арганізацыі і аб'яднанні. Для ўдзелу ў VI Усебеларускім народным сходзе ад абласнога аб'яднання прафсаюзаў адправіцца 60 чалавек, абласной арганізацыі "Белая Русь" - 45. Прадстаўнікоў маладзёжнага руху - членаў БРСМ будзе 17 чалавек. Таксама ў ліку кандыдатаў ад Віцебскай вобласці будуць ветэраны (6 чалавек) і прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын (10).
Таксама вызначылі рэзервовы склад удзельнікаў. У рэжыме чакання будуць знаходзіцца 57 чалавек, якія змогуць замяніць у выпадку непрадбачаных абставінаў асноўных удзельнікаў.
На VI Усебеларускім народным сходзе будуць вынесены на абмеркаванне асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Усяго ў маштабным форуме будуць удзельнічаць 2,7 тыс. чалавек.
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.