Першы маленькі беларус у новага 2021-годзе з’явіўся на свет у Віцебскім абласным клінічным радзільным доме. Па словах галоўнага ўрача радзільні Алены Леановіч, у дакументах хлопчыка будзе стаяць дата і час – 01.01.2021 і 0.01 хвіліна, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Малы, якога назвалі Рома, важыць 3 кг 910 грам, яго рост - 53 см. У мамы гэта першыя роды. Бацькі хлопчыка жывуць і працуюць у Оршы.
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што Віцебскі абласны раддом зараз працуе як кавідны шпіталь. Раней у маладой мамы быў дыягнаставаны COVID-19, менавіта таму яна знаходзілася пад назіраннем у Віцебску.
Пасля таго, як мама і малы паправяцца, яны будуць выпісаныя дадому.
У ведамстве адзначылі, што, па традыцыі, бацькоў малога, які нарадзіўся 1 студзеня, павіншуе міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.