Вы тут

Выйшла выданне, прысвечанае чорнай даме з Мірскага замка


Ужо некалькі гадоў сярод выдавецтваў, уважлівых да гістарычнай, краязнаўчай літаратуры, — і выдавецтва «Музей Замкавы комплекс Мір». Сама назва і сам характар дзейнасці заснавальніка — Музея «Замкавы комплекс «Мір» фарміруюць павестку дня, тэматычныя абсягі кніжнай прадукцыі. Дарэчы, дзякуючы жаданню не толькі расказаць праз кнігі і пра музей, і пра яго гаспадароў, і пра розныя музейныя ініцыятывы, Музей «Замкавы комплекс «Мір» пастаянна ўдзельнічае ў кніжных выстаўках-кірмашах — і ў Беларусі, і ў Літве, і ў іншых прасторах. 


З навінак гістарычнага, краязнаўчага выдавецтва — грунтоўнае выданне «Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676 — 1746)». Аўтары — В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда. Кніга выйшла ў свет «Genus Albaruthenicum». Месца выдання, зразумела, — Мір. Дарэчы, які яшчэ гарадскі пасёлак, якое яшчэ мястэчка сёння з’яўляецца цэнтрам, адным з цэнтраў выдавецкай дзейнасці?!

Калектыўная манаграфія прысвечана жыццю, шматабсяжнай дзейнасці славутай княгіні Ганны Кацярыны з Сангушкаў, жонкі канцлера Вялікага княства Літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла. Рана аўдавеўшы, яна не выйшла замуж другі раз. А прысвяціла сябе выхаванню дзяцей, кіраванню шматлікімі маёнткамі роду Радзівілаў. Шмат часу аддавала розным палітычным інтрыгам у Рэчы Паспалітай. Значны свой час канягіня праводзіла ў Міры. Гэта, несумненна, уплывала не толькі на характар гаспадарання ў самім замку, але і на гаспадарчы росквіт мястэчка і наваколля. 

Якраз «мірскаму» перыяду ў біяграфіі славутай жанчыны прысвечана дадзенае даследванне. Разглядаюцца аспекты сямейнага выхавання, стасункі гераіні ў шлюбе, паўсядзённаму жыццю ў Міры і Мірскім замку. Дэталёва разглядаецца іканаграфічны матэрыял, звязаны з Ганнай з Сангушкаў Радзівіл. 

Кніга адрасавана гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам ВНУ, студэнтам, усім, хто нераўнадушна ставіцца да гісторыі нашай Айчыны. 

Выданне павінна быць запатрабавана і ў суседніх краінах. На крайні выпадак — у вядучых бібліятэках Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін Еўропы. 

Кнігу «Чорная дама з Мірскага замка. Княгіня Ганна Кацярына з Сангушкаў Радзівіл (1676 — 1746)» можна набыць у «Акадэмічнай кнізе» (Мінск, праспект Незалежнасці, 72). Прыемнага і ўважлівага ўсім чытання! 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».