Вы тут

У Кітаі знайшлі 2700-гадовыя магільні


Даследчыкі нядаўна на поўначы Кітая завяршылі раскопкі групы пахаванняў вярхушкі арыстакратыі 2700-гадовай даўніны. Аб гэтым паведамілі ў Акадэміі археалогіі правінцыі Шаньсі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дзевяць пахаванняў і 17 зольных ямаў знайшлі ў вёсцы Бэйбаэ павета Юаньцюй горада Юнчэн гэтай правінцыі. У перыяд з красавіка па снежань археолагі знайшлі там больш за 500 культурных рэліквій, у тым ліку амаль 50 бронзавых вырабаў з надпісам.

Усе магільні — грунтавыя збудаванні. Тры з іх буйнамаштабныя, падзяліўся навуковы супрацоўнік названай акадэміі Ян Цзыюнь. У прыватнасці, у адным з буйнагабарытных пахаванняў быў змешчаны саркафаг і дзве труны. У паўночна-заходнім куце яго пахавальнай камеры знайшлі шкілет чалавека, пахавальнага разам з уладальнікам магільні.

У другіх пяці пахаваннях, якія апынуліся меншымі па памеры, былі раскапаныя парэшткі пахаваных разам з сабакамі. Сяррд знойдзеных рытуальных прадметаў — вырабы з самых разнастайных матэрыялаў: бронзы, нефрыту, каменя, керамікі, косці, ракавіны, дрэва, скуры, лёну, бамбука. Аб высокім сацыяльным статусе сведчаць раскапаныя там набор бронзавых званоў, каменныя гонгі, а таксама амаль 50 бронзавых вырабаў з надпісамі. Паводле папярэдніх ацэнак, гэтыя пахаванні былі пабудаваныя ў пачатку Чуньцю («Вясны і восені» — 770 — 476 гг. да н. э.), паведаміў Ян Цзыюнь.

Прыкладна 2700 гадоў таму месцазнаходжанне сённяшняга Бэйбайэ было паблізу ад тагачаснай сталіцы дзяржавы Чэнчжоу (цяперашні горад Лаян правінцыі Хэнань). Відавочна, там пахавалі альбо кіраўнікоў дзяржавы, альбо высокапастаўленых чыноўнікаў, лічыць археолаг.

Знаходкі, паводле ацэнак спецыялістаў, паслужаць новым даведкавым матэрыялам для даследаванняў палітычнага ладу і сацыяльнага развіцця адпаведнага перыяду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».