Вы тут

Дыназаўры з Унутранай Манголіі


77 кавалкаў гіпсу з парэшткамі закамянеласцяў дыназаўраў перавезлі з хошуна Дун-Уджымчын-Цы аймака Шылін-Гол аўтаномнага раёна Унутраная Манголія ў Хух-Хота, раённы адміністрацыйны цэнтр, для рэканструкцыі і далейшых навуковых даследаванняў. Пра гэта паведамілі ў мясцовай адміністрацыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Першыя сляды старажытных жывых арганізмаў былі выяўленыя ў пасёлку Эдж-Нур хошуна Дун-Уджымчын-Цы ў 2018 годзе. Толькі нядаўна навуковыя супрацоўнікі з раённай службы геалагічнай разведкі завяршылі раскопкі.

Паводле папярэдніх ацэнак экспертаў, сярод знаходак — парэшткі шкілета прадстаўнікоў заўрапода, падатрада яшчаратазавых дыназаўраў, якія па памеры апынуліся найбуйнейшымі са знойдзеных да дадзенага моманту ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія аналагаў. Навукоўцы выявілі тут асноўныя часткі пярэдніх і задніх канечнасцяў, хваставыя пазванкі старажытных рэптылій.

Знаходкі маюць вялікую навуковую каштоўнасць. Далейшае даследаванне, як паведамляецца, дазволіць вызначыць узрост гэтых дыназаўраў і ўмовы экасістэмы, у якой яны жылі.

Паводле афіцыйных дадзеных, на тэрыторыі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія знайшлі скамянелыя рэшткі прадстаўнікоў больш чым 30 відаў дыназаўраў, а таксама іх яек.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.