Пячоры Лунмэнь размешчаны на берагах ракі Іхэ, што ў 5 кіламетрах на поўдзень ад горада Лаян (правінцыя Хэнань у цэнтральным Кітаі). Гэта спадчына кітайскага будыйскага мастацтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Комплекс пячорных храмаў мае больш за 2300 гротаў, 110 тысяч статуй Буды, больш за 80 пагадаў і 2800 надпісаў на стэлах, большасць з іх былі створаны ў перыяд паміж дынастыямі Паўночная Вэй (386-557 гг.) і Сун (960-1279 гг.).
У 2000 годзе пячоры Лунмэнь былі ўключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Турыстычная зона тут ужо цалкам ахоплена сеткай 5G і вылучаны нават праект начных тураў. Наведвальнікаў у легендарных пячорах заўжды шмат.
На нашай планеце, здавалася б, усё ужо вывучана.
Расказала «Звяздзе», чаму адпачынак у вёсцы можа стаць незабыўным.
МАРГ час ад часу прыпыняе работу магазінаў.
З авітамінозам у нас прынята змагацца па-старому...