Вы тут

У Гродне ўжо летам пачне працаваць новая частка Старога замка


Працэс рэканструкцыі амаль завяршыўся. Як адзначаў не так даўно ў інтэрв’ю «Звяздзе» старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзiмiр КАРАНІК, спецыялісты павінны захаваць старажытную аўтэнтыку.


Галоўная экспазіцыя пачне сваю дзейнасць ужо летам.

— На сённяшні момант мы імкнёмся як мага хутчэй адкрыць Стары замак для наведванняў, таму зараз праводзіцца работа, каб разбіць перыяд рэканструкцыі на чэргі. Асноўны аб’ём работ ужо завершаны, застаюцца толькі два памяшканні, якія патрабуюць больш доўгай і карпатлівай работы па рэстаўрацыі. Зараз вядуцца перамовы па выдзяленні фінансавання, якое дазволіць цалкам аплаціць выкананы аб’ём работ і вылучыць гэтыя памяшканні ў асобную чаргу рэстаўрацыі, а ўсё астатняе адкрыць для наведвальнікаў, каб яны атрымалі доступ да музейнай экспазіцыі і наогул гісторыі Гродна. Гэта, адпаведна, і магчымасць зарабляць на турызме і паралельна кампенсаваць частку панесеных выдаткаў, але галоўнае — нарэшце атрымаць доступ да гістарычнай каштоўнасці Гродзеншчыны, — падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Нагадаем, рэстаўрацыя Старога замка праходзіць у некалькі этапаў, і тое, што назіралі гродзенцы і госці горада на працягу года, — узвядзенне першай чаргі.

Яна ўключае будаўніцтва ўязной вежы і сярэдняй сцяны, аднаўленне крапасной сцяны з галерэяй паміж вежамі, будаўніцтва прылеглых да яе мернага дома, катэджа, іншых будынкаў і правядзенне неабходных камунікацый.

Па задумцы гродзенскіх уладаў там, дзе гэта магчыма, захаваюць першапачатковы выгляд і аўтэнтыку, а там, дзе не атрымліваецца — узновяць паводле архіўных звестак і пісьмовых крыніц максімальна набліжана да першапачатковага выгляду.

Да пачатку лета дзверы для наведвальнікаў адкрыюцца ў чатырох памяшканнях, адведзеных пад экспазіцыю. Выключэннем з’яўляюцца дзве залы, дзе работа будзе працягнута па другой чарзе рэстаўрацыі.

Аліса СКІБА

У тэму:

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.