Вы тут

Кніжныя навінкі: "Вялікія княгіні ВКЛ"


Жанчыны ў лёсе Беларусі, Вялікага княства Літоўскага — тэма, якая зараз актыўна культывуецца. Пра ролю жанчын пішуць гісторыкі і публіцысты, краязнаўцы і пісьменнікі... Кнігі на гэтую тэму выходзяць адна за другой — і часам нават губляешся, на знаёмства з якім выданнем патраціць такі важкі час, спадзеючыся, што пасля не пашкадуеш.


Усё, праўда, залежыць і ад уласнай падрыхтоўкі, уласнай гістарычнай дасведчанасці. У любым выпадку кнігу М. В. Марціновіча «Вялікія княгіні Вялікага Княства Літоўскага», у падзагалоўку якой пазначаны жанр асобных раздзелаў як «біяграфічныя даследванні» (Выдавец Цымбераў, год выдання — ужо 2021), раю прачытаць усім.

У кнізе — падрабязныя біяграфіі вялікіх княгінь Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі. Нагадаем, што Люблінская унія — акт федэрацыйнага аб’яднання дзвюх дзяржаў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, зацверджаны на Люблінскім сойме 1 ліпеня 1569 года. Падзея была абумоўлена той палітычнай сітуацыяй, якая склалася ў дзяржаўных адносінах Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. І была прыспешана цяжкім становішчам ВКЛ у Лівонскай вайне.

Аўтар падкрэслівае, што гэта надзвычай важныя і дастойным чынам недаацэненыя старонкі айчыннай гісторыі. Гісторык перакананы ў тым, што без дэталёвага знаёмства з жыццёвымі шляхамі жонак гаспадароў нашай старадаўняй дзяржавы часта зусім немагчыма аб’ектыўна зразумець прычыны знакавых падзей і працэсаў, што адбываліся ўвогуле на беларускіх землях у эпоху Сярэдневечча і Ранняга Новага часу. Знаёмства з жыццяпісамі вялікіх княгінь не толькі паказвае гістарычный падзеі ў новым, часам зусім нечаканым святле, але і прадастаўляе чытачу выдатную магчымасць зрабіць свае ўласныя высновы наконт ролі асобы ў гісторыі.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.