Вы тут

Аперацыйная клінічнага шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны ў Гомелі дазволіць праводзіць аперацыі на сэрцы і галаўным мозгу


Праект на адкрыццё эндаваскулярнага аперацыйнага блока падрыхтавалі ў 2019 годзе, увесь мінулы год ва ўстанове праводзілі будаўнічыя работы, ішла наладка медыцынскага абсталявання. Неабходныя сродкі для новага аб’екта выдаткаваны з абласнога бюджэту. Значная частка закупленага абсталявання — беларускай вытворчасці. Па словах медыкаў, па якасці яно не саступае замежным аналагам.


Цяпер завершаны першы этап стварэння новай аперацыйнай, абсталяванне гэтага блоку дазваляе праводзіць так званыя «адкрытыя аперацыі». Наступны этап — устаноўка ў суседнім памяшканні біпланавага ангіографа, які дае магчымасць выконваць аперацыі і праводзіць даследаванні  судзін з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў. Гэта самы сучасны метад дапамогі хворым. Штогод на Гомельшчыне рэгіструецца 5 з паловай тысяч інсультаў і каля 2-х з паловай тысяч інфарктаў.

 

— Цяперашняя эпідэміялагічная абстаноўка паказала, што шмат цяжкіх хворых, хворых сталага ўзросту. У тым ліку смерць пры каранавіруснай інфекцыі можа выклікаць тромб, які закупорвае судзіны галаўнога мозга, сэрца, лёгкіх, ног. Вось гэта абсталяванне дазволіць лячыць гэтых цяжкіх хворых, — адзначыў хірург Гомельскага абласнога клінічнага шпіталю інвалідаў Айчыннай вайны Дзмітрый Банцэвіч.

Увогуле гэта будзе аперацыйная еўрапейскага стандарту, якая дазволіць праводзіць хірургічныя ўмяшальніцтвы на больш высокім узроўні і з лепшымі вынікамі.

Як паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Алег Іванцоў, цяпер плануецца пастаўка эндаваскулярнага абсталявання, якое дазволіць выконваць аперацыі ўнутры судзін галаўнога мозга. Такім чынам папярэджваць інсульт, выконваючы стэнтаванне судзін. Такія аперацыі выконваюцца пакуль што толькі ў Мінску і некаторых абласных цэнтрах. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.