Вы тут

У Беларусі за суткі — 1837 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравеў 1521 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 199 962 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1837 выпадкаў.

182 630 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравеў 1 521 пацыент.

Усяго праведзена 4 042 784 тэсты на каранавірус.

Памёр 1 451 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 84,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,8 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — каля 20,6 млн заражаных, Індыя — больш за 10,3 млн, Бразілія — больш за 7,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: thypix.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў: чалавек, паранены прыгажосцю

Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​