Вы тут

Плюс 7,8 працэнта


Пасля запаволення развіцця летась з-за пандэміі каранавіруса і рэалізацыі палітыкі макрарэгулявання, як чакаецца, эканамічны рост Кітая ў 2021 годзе складзе каля 7,8 працэнта. Пра гэта гаворыцца ў «Сіняй кнізе кітайскай эканомікі: аналіз і прагназаванне стану кітайскай эканомікі ў 2021 годзе», апублікаванай Акадэміяй грамадскіх навук КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Сіняй кнізе адзначаецца, што Кітай ужыў шэраг мер контрцыклічнага рэгулявання ў мэтах змяншэння наступстваў пандэміі каранавіруса новага тыпу для эканамічнага росту і дасягнуў значных вынікаў. Цпер у краіне працягваюць аднаўляцца асноўныя паказчыкі нацыянальнай эканомікі, паскараецца прамысловая вытворчасць, павялічваецца тэмп росту індэкса вытворчасці ў сферы паслуг. Паводле папярэдніх дадзеных, пры працяглым паляпшэнні эпідэмічнай сітуацыі ў краіне эканоміка Кітая вырасла прыкладна на 2,2% у 2020 годзе.

Што тычыцца напрамку макраэканамічнага рэгулявання Кітая ў 2021 годзе, у Сіняй кнізе прапануецца адначасова ўлічваць кароткатэрміновае, сярэднетэрміновае і доўгатэрміновае развіццё эканомікі, а таксама каардынаваць макраэканамічнае рэгуляванне розных цыклаў.

Прэв’ю: akchabar.kg

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?