Гомельшчына зрабіла чарговы ўнёсак у энергабяспеку краіны: у Рагачове адкрыта першая электракацельня. Новы аб’ект павысіць надзейнасць цеплазабеспячэння спажыўцоў райцэнтра, дазволіць захоўваць аптымальны рэжым работы ў гадзіны мінімуму спажывання электраэнергіі.
Да мадэрнізацыі кацельні «Рагачоўская», якая ўваходзіць у склад філіяла «Жлобінскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнерга», прыступілі крыху больш за год таму. На абноўленым аб’екце ўсталяваны два электракатла напружваннем 10 кілават і магутнасцю па 20 мегават кожны, а таксама дапаможнае абсталяванне, у тым ліку два бакі акумуляцыі цяпла агульным аб’ёмам 3,2 тысячы кубаметраў.
Як адзначае РУП «Гомельэнерга», работа электракатлоў прадугледжана толькі падчас начнога правалу электраспажывання з 23:00 да 06:00 гадзін. Выдаткі цеплавой энергіі ад электракатлоў у начны час будуць назапашвацца ва ўстаноўках акумуляцыі цяпла, з іх жа будзе ажыццяўляцца падача цеплавой энергіі ў дзённы час.
Як падкрэслілі на прадпрыемстве, рэалізацыя праекта дасць магчымасць рэгуляваць мінімальную нагрузку энергасістэмы пасля ўводу Беларускай АЭС за кошт перадачы залішняй электраэнергіі ў начны час на электракатлы. Таксама скароціцца аб’ём спажывання імпартнага прыроднага газу. Пры гэтым праца кацельні на электраэнергіі павысіць надзейнасць цеплазабеспячэння спажыўцоў раённага цэнтра.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота РУП «Гомельэнерга»
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.
Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.
Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.