Вы тут

У Беларусі пачала працаваць нацыянальная паштовая электронная сістэма


У Беларусі з 3 студзеня 2021 года пачала работу нацыянальная паштовая электронная сістэма, паведамляе сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.


«Гэта сістэма дае магчымасць перасылаць заказныя і простыя пісьмы ў электроннай форме, ажыццяўляючы бяспеку і канфідэнцыяльнасць перапіскі, — падкрэслілі ў прэс-службе. — Адпраўляць і атрымліваць пісьмы можна ў любы час сутак з мабільнага тэлефона або камп’ютара».

Для выкарыстання сістэмы неабходна стварыць электронную паштовую скрынку і прайсці аўтэнтыфікацыю з выкарыстаннем сертыфікаваных сродкаў выпрацоўкі ЭЛП (электроннага лічбавага подпісу).

Пры паступленні электроннага пісьма прыходзіць паведамленне на пазначаны пры рэгістрацыі нумар тэлефона або e-mail.

Адпраўляць можна дакументы, фатаграфіі, выявы, рахункі, паведамленні, даведкі, выпіскі і інш. Тэкставае паведамленне не павінна перасягаць 30 старонак, у пісьмо можна ўкласці не больш як тры файлы памерам да 10 МБ. Тыпы файлаў укладання: doc, docx, xls, xlsx, pdf.

Кошт простага электроннага пісьма складае Br0,42, заказнога электроннага пісьма — Br1,5.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.