Вы тут

Кітаянка з цэрэбральным паралічам стала пісьменніцай


27-гадовая кітаянка Чжан Лулу з маленькай вёскі каля горада Лаян, што ў правінцыі Хэнань, хварэе цэрэбральным паралічам з нараджэння, з-за чаго яна не можа перамяшчацца як здаровы чалавек. Але яе хвароба не перашкодзіла ёй спраўдзіць сваю мару, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


З 2009 года яна пачала пісаць аповесці ў інтэрнэце. На клавіятуры Лулу друкуе палачкай, зацятай зубамі, а камп’ютарную мыш перасоўвае падбародкам. За 10 гадоў яна напісала больш за 10 аповесцяў у два мільёны іерогліфаў, а адзін з яе твораў прачыталі 30 мільёнаў разоў. Яна не толькі стала пісьменніцай, але і падпісала дамову з адным з галоўных сайтаў анлайн-літаратуры. Акрамя таго, яна выдатна валодае тэхналогіяй апрацоўкі відэа і фатаграфій і нават піша песні.

У снежні старшыня саюза пісьменнікаў горада Лаян выдаў ёй членскі білет і перадаў больш за сто класічных літаратурных твораў, а адна з мясцовых кампаній падарыла Лулу галасавую інтэлектуальную мыш, якая можа ператвараць гукі ў іерогліфы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.