Вы тут

У 82 населеных пунктах Віцебскай вобласці аднаўляюць падачу электрычнасці пасля непагадзі


Энергетыкі працягваюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, ліквідуючы аварыйныя адключэнні, выкліканыя мокрым снегам і мяцеліцай. Пра гэта паведамілі на сайце РУП «Віцебскэнерга».


Як адзначылі на прадпрыемстве, па стане на 12:00 гадзін 4 студзеня працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 82 населеных пунктах вобласці. У асноўным гэта ранішнія адключэнні сённяшняга дня.

У ліквідацыі наступстваў стыхіі задзейнічаныя 34 брыгады ў складзе 97 чалавек, 33 адзінкі тэхнікі. Вядуцца аператыўныя пераключэнні, спажыўцоў засілкоўваюць па рэзервовых схемах электразабеспячэння. Для аднаўлення энергазабеспячэння насельніцтва выкарыстоўваюцца дызель-генератарныя ўстаноўкі.

Складанае метэастановішча працягвае захоўвацца ў Верхнядзвінскім, Расонскім і Полацкім раёнах, дзе яшчэ ідзе мокры снег з парывамі ветру.

З 29 снежня 2020 года персанал РУП «Віцебскэнерга» працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці. Найбольш пацярпелі з-за стыхіі Віцебскі, Аршанскі, Гарадоцкі і Лёзненскі раёны. Да вечара 31 снежня было адноўлена электразабеспячэнне больш за 600 населеных пунктаў. Тыя, што засталіся адключэння ліквідаваныя 1 студзеня.

Аднак 2 і 3 студзеня ў асобных раёнах вобласці зноў была непагадзь, прайшоў моцны мокры снег з мяцеліцай. Пад цяжарам наліплага снегу падалі і нахіляліся дрэвы, не вытрымлівалі нагрузкі драты і апоры ЛЭП.

Фота: РУП «Віцебскэнерга»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».