Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб абвяшчэнні 2021-га Годам народнага адзінства


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1 «Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства». Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Згодна з указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.

Як паведамлялася, прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў падчас навагодняга звароту да беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя, сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, сталі казаць пра жаданне вярнуцца ў Беларусь, якой яна была на год раней. «Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі», - перакананы беларускі лідар.

«Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць — кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства. Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы — разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам «людзьмі звацца», мы гэта зробім!», – сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.