Вы тут

У Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстава, прысвечаная беларускаму касцюму


У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася незвычайная выстаўка, якая не толькі знаёміць з рарытэтамі, але і сведчыць, што здабыткі продкаў могуць уплываць на сучасных творцаў. Праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» паказвае, якую важную ролю ў папулярызацыі нацыянальнай культуры адыгрываюць рэчы.


Не адно дзесяцігоддзе нашы этнографы выбіраліся ў экспедыцыі па ўсёй Беларусі, вывучалі рэгіянальныя асаблівасці строяў, выпусцілі не адзін том даследаванняў. Сабраныя багацці папулярызавалі мастакі і работнікі ўстаноў культуры. У выніку сёння як прафесійныя, так і аматарскія калектывы апрануты ў касцюмы, зробленыя з захаваннем нацыянальных адметнасцяў.

У 80-я гады да работы па аднаўленні і папулярызацыі народных здабыткаў далучыліся дамы рамёстваў, якія былі створаны ў большасці раёнаў.

Не адпачываюць і сучасныя творцы — аўтэнтычныя строі натхняюць дызайнераў на стварэнне этнакалекцый. Падчас работы над новымі касцюмамі мастакі выкарыстоўваюць традыцыйныя тканіны, формы, колеры, арнаменты, вобразы, сюжэты казак і паданняў, нацыянальных свят.

У выніку, як заўважыў на адкрыцці выстаўкі старшыня Фонду беларускай культуры Тадэвуш Стружэцкі, мы маем багатую палітру беларускага нацыяльнага касцюма, які пабудаваны на глыбокіх традыцыях народнага мастацтва. Расце цікавасць да свайго ў моладзі. Нацыянальны касцюм прэзентуе Беларусь у іншых краінах свету. Так, сучасныя калекцыі, прадстаўленыя на выстаўцы і створаныя дызайнерамі з розных куткоў Беларусі, ужо выстаўляліся ў Італіі, Швецыі, Японіі, Расіі і іншых краінах.

Фестывалі і конкурсы моды, такія, як «Млын моды» і «Этна Стыль», сведчаць пра высокі ўзровень майстэрства як вопытных, так і маладых дызайнераў адзення. Уласна, выстаўка запэўнівае, што нацыянальны код, «запісаны» ў вопратцы народнымі майстрыхамі, выдатна накладваецца на сучасныя рэчы.

Так, калекцыя «Надзея» выканана з беларускага льну і джынсавых тканін з выкарыстаннем сімвалаў традыцыйнай абрадавай вышыўкі.

Паліто ў стылі коларблок, выкананае ў тэхніцы пэчварк, знаёміць з беларускім ткацтвам. Так, дызайнеры-пачаткоўцы вырашылі паказаць, як можна абыходзіцца з традыцыйнымі матэрыяламі і што не трэба баяцца іх выкарыстоўваць нават пры вырабе паліто класічнага крою.

На стварэнне камплекта з калекцыі «Дзявоя» дызайнера Святлану Князеву натхнілі міфы і паданні. У калекцыі адлюстраваны жывёльны і раслінны свет, абрадавыя святы. Яна карысталася натуральнымі тканінамі, рабіла аплікацыі ў тэхніцы выцінанкі, аздабляла адзенне ручной вышыўкай.

Дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, доктар гістарычных навук, акадэмік Аляксандр Лакотка заўважыў, што традыцыйнае мастацтва з'яўляецца невычэрпнай крыніцай, а творчы падыход дызайнераў дазваляе прадставіць тое хараство традыцыі, што з'яўляецца асновай нашай культуры, дзяржаўнасці, і за чым з цікавасцю і захапленнем можа назіраць увесь свет.

На адкрыцці выстаўкі ў музеі адбыўся паказ калекцыі рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды», падчас якога юныя мадэлі дэманстравалі не толькі адзенне, але і абутак, заплечнікі і сумкі, выкананыя з выкарыстаннем народных элементаў.

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька паабяцаў у наступным годзе новыя цікавыя праграмы на скрыжаванні навукі, адукацыі, гісторыі і мастацтва.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ                              

Загаловак у газеце: Ператварэнне сукенкі, або На што натхняюць традыцыйныя строі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».