На зіму галасы фантанаў сціхлі: гуллівыя вадзяныя струменьчыкі з маразамі не сябруюць. Але самі фантаны незаўважанымі не застаюцца, бо майстры стваралі іх, каб заўжды цешыць людзей прыгажосцю, услаўляць жыццядайны рух. Калі сцюжа спыняе гэтую імклівую плынь, увасобіць яе можна па-іншаму — так зрабілі праекціроўшчыкі фантана на беразе Свіслачы каля мінскага парка імя Горкага. Там, дзе ў летнія дні з-пад зямлі ўзляталі зіхатлівыя струмені, у зімовы час ззяюць-пераліваюцца тысячы маленькіх лямпачак, нагадваючы аб харастве летняй воднай феерыі.
Усярэдзіне Купалаўскага сквера славуты фантан з фігурамі дзяўчат-чараўніц патанае ў зімовых прыцемках. Не ў гаваркую плынь летняй ракі, а ў маўклівы снег апускаюць «купалінкі» свае святаянавыя вянкі, каб дазнацца з варажбы: калі вернецца вясна, калі зноў ажывуць фантаны...
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...
Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.