Вы тут

Жыццё будзе даваць шмат магчымасцяў для прагрэсу і росту. Усходні гараскоп на 2021 год


Пацук (Мыш)

Год павольнага руху наперад і набыцця жыццёвага вопыту праз пераадоленне ўнутраных праблем і супярэчнасцяў. Мае адбыцца паляпшэнне матэрыяльнага становішча, якое можаце скарыстаць для набыцця нерухомасці, аўтамабіля ці пачатку новага бізнесу. Жыццё прынясе магчымасці перажыць значныя перамены ў адносінах з супрацьлеглым полам. Шлях да сэрца тых, каго вы кахаеце, будзе ляжаць праз здольнасць быць для іх псіхолагам. Бліжэй да сярэдзіны года можа значна павялічыцца кола асабістых і рабочых кантактаў. На ўсё можа не хапаць часу з-за актыўнага камунікавання. Поспехі ў кар'еры будуць залежаць ад магчымасці знаходзіць агульныя інтарэсы і падыходы ў светапоглядзе. Чым больш патрабавальнымі вы будзеце ў дачыненні да сябе, тым на большы поспех можаце разлічваць.


Бык

Год вялікіх магчымасцяў а таксама пераадолення значных перашкод на шляху да поспеху. Самым вялікім дасягненнем можа быць пазбаўленне ад шкодных звычак, а таксама значнае абнаўленне кола сяброў і знаёмых. Асабістае жыццё будзе немагчымае без кахання і значных змен. Прыгоды з супрацьлеглым полам абяцаюць застацца ў памяці надоўга і стаць вельмі значным і сур'ёзным жыццёвым этапам. Прагрэс у кар'еры і рабоце будзе немагчымы без веры ў сябе. Жыццё падорыць шмат кірункаў прагрэсу. Але ж ад вас спатрэбяцца намаганні, каб вызначыць існае, сабраць кола паплечнікаў і аднадумцаў. Цяпер час для каманднай гульні. Поспехаў будзе столькі, наколькі хопіць палёту вашых мар. Але ж трэба знайсці сілы, каб штодзённа ператвараць гэтыя мары ў рэальнасць.


Тыгр

Год падрыхтоўкі да значных змен у кар'еры і на рабоце. Для гэтага неабходна будзе пастаянна ўдасканальваць прафесійнае майстэрства і быць чулымі да ўсяго новага. Будуць нечакана вырашацца матэрыяльныя праблемы, знаходзіцца новыя крыніцы заробку. Але ж пастарайцеся разумна адносіцца да маёмасці, як сваёй, так і найбліжэйшых сяброў, каб не спарадзіць супярэчнасці з доўгатэрміновымі наступствамі. Пазітыўныя працэсы адбудуцца ў сям'і і ў сваякоў. Можна спадзявацца, што яны паспрыяюць у справе адносін з супрацьлеглым полам. Звяртайце ўвагу на стан здароўя і тады, калі ўсё добра. Танней прадухіліць праблему, чым яе лячыць. Будуць выдатныя магчымасці выехаць за мяжу, перажыць яркія і лёсавырашальныя вандроўкі, у тым ліку і з мэтай набыцця новай спецыяльнасці ці вучобы.


Трус (Кот)

Год прынясе значныя змены ў бліжэйшым акружэнні, а таксама ў асабістым жыцці. Каб імі скарыстацца, трэба быць больш чулымі да людзей і прыходзіць ім на дапамогу тады, калі гэтага запатрабуюць абставіны. Працоўнае жыццё прынясе шэраг магчымасцяў. Але ж ад вас залежыць, як выкарыстаць іх: для сябе любімых ці сабраць каманду, кола аднадумцаў. Адносіны з супрацьлеглым полам будуць вымагаць ахвяры. Але ж можна ахвяраваць сабе на карысць і не атрымаць чаканага выніку. А можна ахвяраваць для таго, хто блізкі вашаму сэрцу, і атрымаць значна больш, чым можаце ўявіць. Жыццё будзе даваць мноства магчымасцяў палепшыць стан здароўя, калі суаднесці гэту мэту са стылем жыцця і адносін да навакольнага асяроддзя.


Цмок (Дракон)

Асцярожнасць і засяроджанасць на галоўным створаць падмурак для поспехаў у розных сферах жыцця. Рухайцеся да акрэсленых вамі мэт, улічваючы не толькі свае інтарэсы, але і памкненні родных і блізкіх. Сям'я дапаможа ў найбольш крытычныя моманты — калі парадай, а калі і матэрыяльна. У кар'еры і працоўным жыцці шмат што будзе вырашаць кола аднадумцаў і людзей з падобнымі жыццёвымі каштоўнасцямі. Магчымы рост даходу, удзел у прыбытковых праектах і мерапрыемствах. Дзякуючы гэтаму можна будзе зрабіць буйныя пакупкі. Будуць шанцы павандраваць, вырашыць праблемы з нерухомасцю, набыць кавалак зямлі ці лецішча. Але ж стан здароўя будзе патрабаваць увагі і сістэмных мер для яго паляпшэння. Трэба быць уважлівымі, каб новыя сябры і знаёмыя не выкарысталі вашыя магчымасці ў сваіх інтарэсах. Любыя адносіны павінны быць узаемавыгаднымі.


Змяя (Змей)

Крок за крокам вы будзеце пераадольваць перашкоды. Жыццё будзе даваць шмат магчымасцяў для прагрэсу і росту. Але ж ад вас залежыць, у што вы іх ператворыце — у рэальнасць ці ў чарговае чаканне лепшага. Сямейнае жыццё і адносіны з супрацьлеглым полам запатрабуюць хуткай рэакцыі на праблемы сваякоў. Менавіта яны здолеюць выказаць слушныя думкі аб вашым коле знаёмых і сяброў. У кар'еры і на рабоце можна чакаць сістэмных змен. Але ж якія яны ні былі б пазітыўныя, пастарайцеся ўбачыць далёкія мэты, каб лепш разгледзець рэчаіснасць дня сённяшняга. Пастарайцеся гаварыць больш праўды сабе, чым іншым людзям. Калі сур'ёзна ставіцца да здароўя, цела аддзячыць вам добрым самаадчуваннем і высокай працаздольнасцю.


Конь

Кожная перамога нараджаецца ў сэрцы і свядомасці. Перш чым брацца за змяненне жыццёвых абставін, трэба атрымаць раўнавагу ў свядомасці і ў псіхіцы. Работа і кар'ера запатрабуюць здольнасці працаваць на мяжы сваіх сіл, не марнуючы час на дробязі і другасныя справы. Дасведчаныя людзі кажуць, што талент — гэта менш як дзесяць працэнтаў поспеху. Астатняе — праца. Але ж можна чакаць лёгкіх перамог у асабістым жыцці і адносінах з супрацьлеглым полам. Пераконваючы тых, каго вы любіце, не забывайцеся, для чаго вы гэта робіце. Эгаізм будзе найвышэйшай перашкодай поспеху ў дадзенай сферы. Стан здароўя залежыць ад таго, наколькі глыбока вы будзеце прыслухоўвацца да сігналаў, што ідуць ад вашага арганізма.


Каза (Авечка)

Прыйшоў час умацавання сваіх пазіцый у кар'еры і грамадскім жыцці. Каб поспех стаў вашым пастаянным спадарожнікам, трэба шанаваць добрых сяброў і знаёмых, якія прыходзілі вам на дапамогу раней. Не забывайцеся на дабро, якое прыйшло ад блізкіх і родных. Калі памятаеш яго, то яно вяртаецца з большай сілай. Можна чакаць паляпшэння матэрыяльнага становішча. Але трэба быць важлівым, калі гаворка ідзе аб чужых грашах, крэдытах. Доўг лёгка займець, а вось пазбавіцца ад яго бывае вельмі цяжка. Вельмі добры год для атрымання адукацыі, вандровак, у тым ліку за мяжу, а таксама сур'ёзных перамен у асабістым жыцці. Чым больш сур'ёзна будзеце адносіцца да кахання, да сваёй другой палавіны, тым лепш будуць складвацца абставіны асабістага жыцця.


Малпа

Рашучасць у дзеяннях і здольнасць сваёй думкай прадухіляць праблемы будуць самым важным падмуркам дасягнення поспеху. Прыйшоў час прыемных клопатаў дзеля сям'і і сваякоў. Магчымыя станоўчыя змены ў асабіcтым і сямейным жыцці. Яны адбудуцца дзеля стымулявання вашай ініцыятыўнасці і развіцця здольнасці браць частку праблем родных і блізкіх на сябе. Самастойнасць у дзеяннях, калі размова ідзе аб кар'еры, павялічыць кола вашых прыхільнікаў і паспрыяе значным пераменам да лепшага. Добры год, каб удасканаліць сваё майстэрства, змяніць месца работы альбо пайсці на вучобу. Будуць значныя вандроўкі як па справах, так і ў якасці адпачынку. Стан здароўя палепшыцца дзякуючы пазбаўленню ад шкодных звычак і кантролю над тым, як вы харчуецеся.


Певень

Год парадоксаў і ўдалага збегу абставін у многіх кірунках вашага жыццёвага шляху. Галоўнае, каб вы навучыліся выкарыстоўваць гэтыя спрыяльныя абставіны не марнуючы час. Кемлівасць і ўменне хутка засвойваць новае будуць галоўным залогам дасягненняў у працоўным жыцці. Ёсць шанц адчуць станоўчыя змены ў кар'еры. Але ж прыйдзецца спадзявацца збольшага на свае сілы. Калі размова ідзе аб уладзе і ўплыве, то сяброў застаецца мала. Добры стан здароўя будзе вынікам пастаяннай увагі да харчавання і спосабу жыцця. Арганізм павінен шмат адпачываць, каб добра працаваць. Адносіны з супрацьлеглым полам будуць патрабаваць ахвяравання сваімі комплексамі і шкоднымі звычкамі. Дзякуючы вашым намаганням год прынясе значныя станоўчыя змены ў сямейным жыцці.


Сабака

Добры падмурак для прагрэсу і росту можна пабудаваць на аснове крытычнага стаўлення да сваіх хібаў і недахопаў. Чым больш патрабаванняў будзе да сябе, тым больш будзе прагрэсу ў справах — як асабістых, так і грамадскіх. Год пераадолення складанасцяў у жыцці сямейным і зносінах з супрацьлеглым полам. Вашым сваякам патрэбна не крытыка, а дапамога і спачуванне ў складаных жыццёвых абставінах. Добрыя магчымасці ў кар'еры з'явяцца, калі вы здолееце аб'яднаць вакол сябе аднадумцаў. А для гэтага трэба быць натхнёнымі нейкай важнай для грамадства і людзей ідэяй. Не трэба ахвяраваць сваім здароўем дзеля паляпшэння вынікаў на рабоце. Перанапружанне і стрэс могуць дорага каштаваць вам.


Дзік (Свіння)

Выкарыстоўвайце кожны момант жыцця, каб убачыць і зафіксаваць унутраныя змены, якія адбываюцца ў вашай псіхіцы і свядомасці. Асноўным фактарам поспеху будуць чуласць да сябе і магчымасць ужыць інтуіцыю і розум для вырашэння задач, што паўстаюць тут і цяпер. Каб кар'ера ішла ўгору, трэба навучыцца жыць і дзейнічаць у цяперашнім часе. Поспех будзе залежаць ад хуткасці ператварэння ідэй і рашэнняў у сапраўдныя дзеянні і ўчынкі. Але ж трэба быць акуратнымі, вырашаючы юрыдычныя праблемы і пазычаючы грошы. Можна не разлічыць свае сілы і трапіць у непрыемнасці. Пераадолець цяжкасці ў асабістым жыцці і адносінах з супрацьлеглым полам дапамогуць сябры.

Уладзімір ВАСЮК, астролаг

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».