Вы тут

Сямейны партрэт у навагоднім інтэр'еры


На цэнтральнай плошчы сталіцы, дзе красуецца навагодняя ёлка краіны, мне сустрэлася жыццярадасная кампанія — чатыры падлеткі і іх дзядуля і бабуля. Аляксей і Людміла Якуцені — слонімскія пенсіянеры, якія наладзілі падарожжа ў сталіцу і прывезлі сваіх унукаў — Цімафея, Ганну, Вячаслава і Паўла. Мы лёгка знайшлі агульную мову, пазнаёміліся, вырашылі на памяць зрабіць фота. Экспромтам знайшлі адпаведнае месца ў маляўнічым атачэнні: тут табе і чырвоная карэта, і ёлка-прыгажуня, і антураж з лічбаў наступіўшага — дваццаць першага года дваццаць першага стагоддзя! Спераду сталі ўнукі, за імі — радасныя дзядуля і бабуля.


— Іх у нас ажно пяць, — кажуць Аляксей Міхайлавіч і Людміла Паўлаўна пра сваіх нашчадкаў. —  На жаль, старэйшая ўнучка засталася дома, з малымі дзяўчыне ўжо не так цікава, а мы з задавальненнем адправіліся ў падарожжа — і самім палюбавацца на святочны горад, на яго казачнае ўбранне, і малым нешта новае адкрыць, парадаваць іх, пацешыць. Згадзіцеся, не заўсёды такая цудоўная нагода здараецца.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»