Вы тут

Чуміза вырошчваецца 5300 гадоў


Даследчыкі знайшлі ў правінцыі Хубэй (Цэнтральны Кітай) узоры чумізы, узрост якіх складае ад 5300 да 5600 гадоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Адкрыццё, зробленае ў паселішчы Цюцзялін, сведчыць аб распаўсюджванні галоўчатага проса ад поўначы да раёнаў сярэдняга цячэння ракі Янцзы ў эпосе неаліту, паведаміў навуковы супрацоўнік Інстытута культурных рэліквій і археалогіі правінцыі Хубэй Яа Лін.

Археалагічная культура Цюцзялін, названая па паселішчы ў горадзе Цзінмэнь, была адкрыта ў 50-я гадах мінулага стагоддзя.

З тых часоў у гэтых мясцінах і сумежных раёнах былі знойдзены 1200 зерняў розных сельгаскультур, у тым ліку рыс, пшаніца і соя, а таксама мноства гліняных пасудзін, што сведчыць аб росквіце тут сельскагаспадарчай вытворчасці ў перыяд неаліту, растлумачыў намеснік дырэктара інстытута Ло Юньбін.

Прэв’ю: vkusninka.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.