Вы тут

Гаджэт без праблем


У Кітаі праводзіцца трохгадовая кампанія, накіраваная на аказанне дапамогі пажылым грамадзянам у пераадоленні лічбавага бар’ера, каб яны маглі цалкам карыстацца выгодамі пастаянна інтэлектуальных тэхналогій, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кампанія робіць акцэнт на паляпшэнні работы, накіраванай на ліквідацыю бар’ераў на шляху да сучаснага інфармацыйнага грамадства і павышэнні яго даступнасці для людзей сталага ўзросту. Прасоўваюцца неабходныя змены і мадэрнізацыя адпаведных аб’ектаў для задавальнення патрэбаў дадзенай групы, вынікае з апублікаванага цыркуляра Канцылярыі Усекітайскага камітэта па працы з людзьмі сталага ўзросту.

Праз стварэнне адпаведнага механізму, аказанне валанцёрскіх паслуг, навучанне і правядзенне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў да канца 2022 года павінна быць забяспечана больш якасная адаптацыя гэтых людзей да інфармацыйнага грамадства, адзначаецца ў дакуменце. «Неабходна прасоўваць валанцёрскія паслугі, а таксама праграмы па ахове здароўя, заахвочваць фінансавыя ўстановы, урадавыя арганізацыі, транспартныя службы і турыстычныя аб’екты да выкарыстання паслуг у аказанні дапамогі пажылым людзям», — падкрэсліваецца ў цыркуляры.

У дакуменце адзначаецца, што варта заахвочваць грамадскіх работнікаў, сацыяльныя і валанцёрскія арганізацыі, установы для састарэлых людзей да правядзення навучальных курсаў, каб пажылыя грамадзяне змаглі набыць адпаведныя новыя навыкі.

Як вядома, колькасць насельніцтва Кітая ва ўзросце 60 гадоў і старэй перавышае чвэрць мільярда чалавек.

Прэв’ю: big-rostov.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».