Вы тут

Дадаткова 2 мільёны студэнтаў


У Паднябеснай мяркуюць прыцягнуць большую колькасць вучняў у прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, каб павялічыць колькасць студэнтаў на 2 млн. цягама 2020-2021 навучальнага года. Аб гэтым паведаміла міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У 2019 годзе колькасць вучняў у прафесійна-тэхнічных навучальных установах вырасла на 1,16 млн. чалавек, гэта адпавядае мэтаваму паказчыку ўрада — звыш 1 млн. чалавек за год, заявіў прадстаўнік міністэрства Чэнь Цзыцзі. Паводле яго слоў, студэнты, якія атрымліваюць вышэйшую прафесійную адукацыю, раней у асноўным складаліся з выпускнікоў школ і сярэдніх прафесійных вучэльняў, цяпер жа яны могуць пахваліцца разнастайнымі прафесійным ведамі, уключаючы дэмабілізаваных вайскоўцаў, скарочаны персанал і працоўных мігрантаў.

Для таго, каб забяспечыць якасную адукацыю, Мінадукаці ажыццяўляе шэраг мер, уключаючы ўстанаўленне мэтавых спецыяльнасцяў, адаптацыю навучальных праграм і прымяненне сістэм гнуткіх адзнак, дадаў афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Прэв’ю: nastroy.net

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.