Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Раством Хрыстовым


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта цудоўнае свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае нам аб неабходнасці духоўнага абнаўлення, бескарыслівай любові да блізкага, найвялікшай каштоўнасці дабра і міласэрнасці.

Царква Уваскрэшання Хрыстова. Вёска Вялікая Слабада Карэліцкага раёна. Фота Анатоля Клешчука.

У светлыя святочныя дні простыя зносіны з роднымі людзьмі саграваюць нас цяплом сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад тварам любых выпрабаванняў.

Няхай радасць Раства падорыць усім трыумф спраўджаных спадзяванняў, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме.

Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Зноў нараджаецца Святло

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.