Вы тут

Каляды назаўжды


Новы год і Каляды — час прыгожых, вясёлых забаў і прыемных успамінаў. На жаль, сёлета надвор'е зусім не кліча на вуліцу, не пестуе пушыстым сняжком і не пужае марозцам, за акном — дождж і туманы, зрэдку цярушыць мокры снег. А тут яшчэ і прагнозы сіноптыкаў на свята не абнадзейваюць. Ніякай табе рамантыкі, настрою, творчага ўздыму... Застаецца толькі марыць і згадваць зімы далёкага дзяцінства і юнацтва з моцнымі маразамі і снежнымі гурбамі пад самыя вокны!


Цяпер лёгка ўспамінаць і расказваць усяму свету пра свае пачуцці, бо для гэтага прыдуманы інтэрнэт і сацыяльныя сеткі. Незлічоная колькасць «успамінаў» у выглядзе фатаграфій лавінай абрынулася на карыстальнікаў сеціва: уключай камп'ютар, глядзі планшэт, «гартай» альбомы ў айфоне альбо смартфоне і ўспамінай, згадвай, мар.

Вось і мяне накрыла настальгічная хваля — і я, хоць і зрэдку, выкладваю фатаграфіі з «мінулага жыцця» (не толькі з таго самага, калі марожанае было смачнейшае, а Новы год — абавязкова з мандарынамі). На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» я спакусіўся завесці рубрыку «Каляды з Анатолем», у якой паказваю падгледжаныя жыццёвыя моманты і, вядома ж, сфатаграфаваныя ў гэткі самы час — на Каляды. Калегі-звяздоўцы заўважылі здымкі (як-ніяк, яны — сябры ў сацсетцы!) ды параілі надрукаваць іх для настрою і для нашых падпісчыкаў на 13-й старонцы. А чаму б і не: першы выпуск газетнай паласы — традыцыйнай — у новым 2021 годзе павінен быць сапраўды пазітыўным і цікавым — як самі Каляды і як само жыццё.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».