Вы тут

У ЦК БРСМ вылучылі кандыдатаў на VІ Усебеларускі народны сход


Працягваецца падрыхтоўка да VІ Усебеларускага народнага сходу, актыўна ідзе вылучэнне дэлегатаў. Са сваімі кандыдатурамі вызначыліся ў Цэнтральным камітэце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. З улікам эпідэмічнай сітуацыі пленум прайшоў у анлайн-фармаце. На ім былі абраны 140 удзельнікаў галоўнага форуму пяцігодкі. Першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый ВАРАНЮК расказаў, што гэтай моладзі, як самай актыўнай частцы насельніцтва краіны, адведзена важная місія.


— Яны — найлепшыя прадстаўнікі нашай арганізацыі, якія ў складзе маладзёжнай каманды будуць прадстаўляць на форуме народнай дыпламатыі інтарэсы маладых беларусаў. Мы адкрыта і старанна абмяркоўвалі кожную кандыдатуру і абралі самых годных хлопцаў і дзяўчат, якія прадстаўляюць абсалютна розныя сферы. Гэта студэнты, маладыя кіраўнікі прадпрыемстваў, рабочыя, вайскоўцы, інжынеры, педагогі, спартсмены, прадстаўнікі маладзёжных грамадскіх інстытутаў. Да таго ж, мы стараліся захаваць гендарны баланс: 51,8 % дэлегатаў — хлопцы, 48,2 % — дзяўчаты.

75,2 % вылучаных — гэта работнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, педагогі, ратавальнікі, прадстаўнікі сістэмы аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, служачыя, вайскоўцы Узброеных Сіл Беларусі, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў унутраных спраў МУС, лідары тэрытарыяльных арганізацый саюза моладзі. 15,6 % — студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі і магістранты, прадстаўнікі ССНУ, 9,2 % — дэпутаты раённых Саветаў дэпутатаў, члены маладзёжных парламентаў розных узроўняў і спартсмены.

Дзмітрый Варанюк падкрэсліў, што VІ Усебеларускаму народнаму сходу папярэднічала работа сотняў маладзёжных дыскусійных пляцовак па ўсёй краіне.

— На іх з хлопцамі і дзяўчатамі мы абмяркоўвалі шэраг розных актуальных тэм, — дадаў ён. — Сярод іх — першае рабочае месца, даступнае жыллё, фарміраванне ўмоў працы і заработнай платы, інфармацыйныя і сацыяльныя тэхналогіі ды іншае. Дарэчы, на сёння моладзь вельмі зацікаўленая ў тым, каб жыць і развівацца не толькі ў сталіцы і буйных гарадах, але і ў глыбінцы, у вёсках. І, вядома ж, важнае пытанне — выхаванне сапраўднага грамадзяніна-патрыёта сваёй краіны, які будзе любіць Беларусь, беражліва захоўваць, развіваць і перадаваць сваім дзецям і ўнукам яе традыцыі.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: БелТА

Загаловак у газеце: Выбар моладзі — выбар будучыні

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.