Вы тут

У Беларусі за суткі — 1 838 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 2 395 чалавек


 

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 7 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 206 796 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 838 выпадкаў.

188 789 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 395 пацыентаў.

Усяго праведзена 4 092 580 тэстаў на каранавірус.

Памерлі 1 489 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 86 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,8 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 21 млн заражаных, Індыя — больш за 10,3 млн, Бразілія — больш за 7,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Прэв’ю: thypix.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.