Вы тут

Штурм Капітолія, ЗША без інтэрнэту, перамога Байдэна і рэакцыя сусветных лідараў


6 студзеня Дональд Трамп, звяртаючыся да тысяч удзельнікаў «Марша за выратаванне Амерыкі» ў Вашынгтоне, заявіў, што ніколі не прызнае сваёй паразы на лістападаўскіх выбарах у ЗША, пасля чаго яго прыхільнікі прарвалі ачапленне паліцыі на Капіталійскім пагорку і праніклі ў будынак Кангрэса, перадае БелТА са спасылкай на ТАСС .


Пасля выступу Трампа яго прыхільнікі змялі агароджы перад будынкам Капітолія і ўступілі ў сутыкненні з паліцыяй, якая пачала ўжываць слёзатачывы газ.

Сенат ЗША нечакана перапыніў пасяджэнне на фоне пратэстаў каля сцен кангрэса. Пратэстоўцы ўварваліся ў Капітолій і акружылі залу сената, учыніўшы пагромы.

Мэр Вашынгтона абвясціла каменданцкую гадзіну з 18:00 па мясцовым часе з-за пратэстаў у падтрымку Трампа.

Байдэн звярнуўся да Трампа з просьбай заклікаць пратэстуючых да парадку. Трамп велікадушна выдаў твіт прыкладна наступнага зместу: «Выбары ў нас скралі, але граміць Капітолій пакуль не трэба. Мы вас любім, вы вельмі асаблівыя. Ідзіце дадому, ідзіце з мірам».

Спачатку Twitter выдаліў гэты твіт, а затым заблакаваў акаўнт Трампа. Тое ж самае зрабілі Інстаграм і Фэйсбук. Затым у раёне пратэстаў адключылі інтэрнэт і мабільную сувязь.

Аднавіць парадак удалося праз некалькі гадзін. Аперацыю па вызваленні будынка ад пратэстуючых ажыццяўляў спецназ ФБР, была задзейнічана таксама Нацыянальная гвардыя. Адправіць ваенных да Кангрэсу распарадзіўся Трамп.

Падчас беспарадкаў памерлі чатыры чалавекі, 14 паліцэйскіх атрымалі траўмы, звыш 50 чалавек былі затрыманыя. Каля штаб-кватэр Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, размешчаных побач з будынкам Кангрэса, былі выяўленыя самаробныя бомбы.

Нягледзячы на ​​беспарадкі, заканадаўцы вырашылі вярнуцца ў будынак Кангрэса. На пасяджэнні зацвердзілі перамогу Байдэна на выбарах. Трамп у сваю чаргу паведаміў, што 20 студзеня ажыццявіць перадачу ўлады, аднак ён усё яшчэ не згодны з вынікамі.

Намеснік памочніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Мэцью Поцінгер падаў у адстаўку ў сувязі з беспарадкамі.

Мэр Вашынгтона абвясціла аб падаўжэнні рэжыму НС на 15 дзён. А ў цэнтры Нью-Ёрка ўзмацнілі меры бяспекі.

На беспрэцэдэнтныя падзеі ў Вашынгтоне адрэагавалі кіраўнікі дзяржаў. Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што кадры з ЗША выклікаюць гнеў і смутак, а адмова Трампа прызнаць паразу на выбарах — шкадаванне. Прэзідэнт Ірана Хасан Роўхані лічыць, што Трамп ўкінуў сваю краіну ў бяду, а заходняя дэмакратыя паказала сваю кволасць.

Таксама беспарадкі каля сцен Капітолія і ўнутры яго ўразілі нямецкіх парламэнтароў — у ФРГ абмяркоўваюць пытанне ўзмацнення бяспекі бундэстага, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-службу нямецкага парламента.

«Пасля ўчарашніх падзей у Вашынгтоне прэзідэнт бундэстага хоча ў цесным супрацоўніцтве з упаўнаважанымі па бяспецы парламенцкіх фракцый, а таксама зямлі Берлін і МУС Германіі вывучыць, якія высновы можна зрабіць з гэтага для абароны бундэстага», — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.