Вы тут

Копію сцяга 393-га асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна Брэсцкай крэпасці перададуць на Байкал


У маі плануецца даць старт аўтапрабегу з Брэста ў Іркуцк, прысвечаны 80-й гадавіне абароны Брэсцкай крэпасці, паведамляе сайт газеты «Заря». Аб гэтым дасягнута дамоўленасць падчас пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Іркуцкай вобласці з Рэспублікай Беларусь, якое прайшло ў канцы снежня ў рэжыме відэаканферэнцыі. З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, з расійскага — губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў. 


У ходзе аўтапрабегу плануецца пераадолець 16 тысяч кіламетраў з Брэста ў Іркуцк, сустрэцца з шэрагам патрыятычных клубаў і арганізацый. Удзельнікі аўтапрабегу маюць намер прывезці на возера Байкал копію легендарнага сцяга 393-га асобнага зенітна-артылерыйскага дывізіёна 42-й стралковай дывізіі. Арыгінал сцяга знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці. А капсулу з зямлёй крэпасці мяркуецца перадаць гораду Іркуцку. Зараз вядзецца падрыхтоўчая работа, афіцыйная прэзентацыя праекта, які атрымаў назву «Садружнасць», запланавана на другую палову студзеня.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з сайта газеты «Заря»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Нараджаць не шкодна! Плюсы і мінусы цяжарнасці пасля 35

Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.