Вы тут

Прыкметы хранічнага захворвання выяўлены ў COVID-19


На наяўнасць прыкмет хранічнага захворвання ў COVID-19 паказвае даследаванне, вынікі якога прадстаўлены ў Journal of Clinical Medicine, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


yandex.com

Вывучаючы працэс аднаўлення пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, навукоўцы засяродзіліся на тых, у каго хвароба працякала ў лёгкай форме, бо такіх большасць. Амаль палова з больш як 1,8 тысячы пацыентаў, якія яшчэ некалькі месяцаў пасля амбулаторнага лячэння скардзіліся на самаадчуванне, мелі патрэбу ў наглядзе, а кожны трэці — у старонняй дапамозе. 

Большасць такіх пацыентаў адчувалі стомленасць, цягліцавую слабасць, розныя болі, канстатавалі праблемы са сном. Многія адзначалі зніжэнне прадукцыйнасці працы і патрэбу ў меддапамозе. Пры гэтым вялікая частка хворых раней не мела праблем са здароўем, але пасля віруса такімі сябе лічаць ўсяго 6% ад усіх удзельнікаў даследавання, каля траціны назвалі свой стан дрэнным.

Аўтары даследавання лічаць, што такія хворыя з паслякаранавіруснымі праблемамі неўзабаве могуць стварыць нагрузку на сістэмы аховы здароўя ў сваіх краінах.

Дарэчы, у свеце з пачатку пандэміі колькасць выпадкаў каранавіруснай інфекцыі перавысіла 88 мільёнаў, тых, хто перахварэў — 49,1 мільён. Вядома таксама пра амаль 1,9 мільёна смяротных выпадкаў сярод тых, хто заразіўся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».