Вы тут

Гамяльчанін падняў падпаленую петарду і застаўся без пальцаў на руцэ


Увечары ў Гомельскую гарадскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі даставілі 45-гадовага жыхара абласнога цэнтра. У гараджаніна дыягнаставалі траўматычную ампутацыю ўсіх пальцаў правай кісці. Пацярпелага шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне.


Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што святочны дзень мужчына правёў у свайго знаёмага, дзе распіваў спіртныя напоі. Бліжэй да вечара ён пайшоў у краму за чарговай порцыяй алкаголю. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, па дарозе гамяльчанін убачыў кампанію маладых людзей, якія падпалілі і кінулі ў бок петарду. П'яны мужчына падабраў яе, каб кінуць у іншым накірунку, але не паспеў. Петарда выбухнула ў руцэ, прычыніўшы сур'ёзную траўму.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: ch-smi.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?