Вы тут

АНТ пакажа дакументальныя фільмы да дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна


У аўторак, 12 студзеня, спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна. За сваё жыццё ён творча і шматгранна рэалізаваў сябе як музыкант, выканаўца, кампазітар, аранжыроўшчык і мастацкі кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». З нагоды юбілею творцы ў эфіры тэлеканала АНТ згадаем Уладзіміра Георгіевіча праз успаміны яго блізкіх, калег і сяброў і пад гукі любімых мелодый.


У сам дзень нараджэння гледачам пакажуць фільм «Пясняр. Сэрцам і думамі», з якога гледачы даведаюцца не толькі гісторыю жыцця і творчага станаўлення беларускага песняра Уладзіміра Мулявіна, але і пра тое, які быў яго шлях на музычны Алімп, якія планы і праекты не рэалізаваліся з-за яго смерці і шмат іншага.

А ў суботу, 16 студзеня, нам прапаноўваюць прэм'еру — дакументальны фільм «Песняры» — маладосць мая», дзе згадваць Уладзіміра Мулявіна і расказваць пра яркія старонкі яго жыцця будуць родныя і блізка знаёмыя з ім людзі. Дэталі біяграфіі музыканта, вандроўка па памятных мясцінах і гісторыі з гастрольных паездак — усё гэта дазволіць гледачам убачыць вобраз артыста і чалавека, якім Уладзімір Георгіевіч застаўся ў памяці свайго акружэння.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?