Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Трэба сабраць волю ў кулак і пачаць працаваць. Так, няпроста пасля свят зноў брацца за справы, але прыйдзецца. І паспрабуйце праявіць свае лідарскія якасці. Зараз не час адседжвацца ў куце. Субота — спрыяльны дзень для стасункаў з блізкімі. Пастарайцеся не адмаўляць у дапамозе людзям, якія звярнуліся да вас.


ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце не паддавацца ўпадніцкаму настрою, хоць нялёгка будзе ўваходзіць у працоўны рытм. У справах пажадана прытрымлівацца традыцыйных пунктаў гледжання. На рабоце верагодныя рэзкія змены, давядзецца прывыкаць. Калі праявіце зацікаўленасць і актыўнасць, з'явіцца вельмі перспектыўны праект. Тыдзень можа прынесці шмат новага і ў асабістым жыцці.


БЛІЗНЯТЫ. Усё атрымаецца, варта толькі захацець. Так што можаце не дамагацца і не напружвацца. Птушка шчасця сама прыляціць у рукі. І выканае ваша запаветнае жаданне. Тое, што раней даводзілася прасіць, дадуць вам проста так, яшчэ і з задавальненнем. Можа ўзнікнуць спрыяльная сітуацыя для імклівага прасоўвання па службовай лесвіцы і добрага заробку.


РАК. Тыдзень спрыяльны для цікавых знаёмстваў, захапляльных адкрыццяў і плённага супрацоўніцтва. Праўда, у панядзелак могуць перашкодзіць нечаканыя акалічнасці. З аўторка да пятніцы будзеце на рэдкасць прыемным суразмоўцам і зможаце пераканаць каго заўгодна ў чым заўгодна. Старэйшыя сваякі могуць апынуцца крыніцай вельмі каштоўных парад. Праявіце сваю лаяльнасць у адносінах да начальства, і яно не замарудзіць адзначыць вас.


ЛЕЎ. Вы становіцеся проста незаменным чалавекам, без вас не могуць вырашыць многія задачы. Але на вас ляжыць і вялікая адказнасць. Вам аказваюць давер і чакаюць падтрымкі і дапамогі, толькі не рабіце гэта на шкоду асабістаму жыццю. У аўторак давядзецца шмат працаваць. У чацвер будуць удалыя паездкі і камандзіроўкі. У пятніцу магчымыя новыя цікавыя дзелавыя прапановы. Выхадныя добра правесці ў кампаніі сяброў.


ДЗЕВА. Падзеі гэтага тыдня могуць стацца для вас нечаканымі. У выпадку асобных няўдач не варта адчайвацца, гэта толькі часовая з'ява. Аўторак будзе дастаткова напружаным і насычаным працоўным днём. Серада можа ўнесці нечаканыя карэктывы ў вашы планы, але гэта станецца да лепшага, аднак, у чым менавіта, вы зразумееце не адразу. У пятніцу смела бярыцеся за самыя цяжкія справы, але не спяшайцеся з ацэнкамі і каментарыямі.


ШАЛІ. На гэтым тыдні адчуеце смак перамен, у вашым жыцці з'явяцца новыя знаёмыя, не выключаная змена работы. У сярэдзіне тыдня, пераадольваючы ціск абставін, даможацеся станоўчых вынікаў адразу па некалькіх кірунках. На чацвер не варта планаваць нічога сур'ёзнага, гэта ідэальны дзень для роздумаў у адзіноце. У выхадныя дні стасункі з сябрамі пойдуць вам на карысць і ў эмацыянальным, і ў фінансавым плане.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні праца прынясе вам маральнае задавальненне і салідны прыбытак. Аднак не менш важнай будзе і асабістая сфера. Вы зразумееце, што такое каханне. Усвядоміце, што яно ўзаемнае, і знойдзеце магчымасць быць разам з тым чалавекам, які вам патрэбны. Не бойцеся перамен, яны стануцца да лепшага. Пятніца будзе поўная ажыўленых кантактаў і карыснай інфармацыі.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вам будзе часам здавацца, што ўсе немагчымае магчыма. Вы поўныя энергіі і надзей, як быццам святы яшчэ працягваюцца. У сярэдзіне тыдня апыняцеся ў патрэбны час у патрэбным месцы і зможаце вырашыць важную праблему. На рабоце не выпускайце з-пад увагі дробязяў. У выхадныя дні адпачніце ад мітусні, прагуляйцеся па свежым паветры.


КАЗЯРОГ. Паспрабуйце рацыянальна размеркаваць сілы на ўвесь тыдзень. Выходзіць на работу будзе нялёгка, спраў назапасілася нямала. Затое тыдзень можа стаць трывалым падмуркам для кар'ернага ўзлёту. Але для паспяховага ўвасаблення ў жыццё задум і планаў, вам прыйдзецца стаць больш падатлівым і дыпламатычным. Калі атрымаецца прыйсці да канструктыўнага пагаднення, з'явіцца шанц выкарыстаць калег для вырашэння ўласных задач.


ВАДАЛІЎ. Планы пачынаюць паступова рэалізоўвацца. У панядзелак будуць удалымі справы, пачатыя яшчэ летась. У аўторак не выключаны расчараванні і непрыемнасці ў дзелавой сферы. Лепш у гэты час звярнуць сваю ўвагу на дом і сям'ю, вось дзе вас будуць чакаць сапраўднае шчасце і поспех. У другой палове тыдня лепш не пераацэньваць свае сілы і магчымасці. Паспрабуйце больш часу прысвяціць сабе і сваім дзецям.


РЫБЫ. Не трацьце веру ў тое, што вы робіце, нават калі на шляху паўстануць перашкоды. Падобна на тое, многія планы давядзецца перагледзець. Напружанне на рабоце можа ўзрасці, яно будзе звязана з аб'ёмам задач. Будзьце ўважлівыя, звяртайце ўвагу не толькі на ключавыя моманты, але і на дробязі. У асабістым жыцці неабходна выбраць правільную стратэгію і тактыку ва ўзаемаадносінах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?