Вы тут

Беларускі саюз жанчын вылучыў 135 чалавек для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе


Беларускі саюз жанчын вылучыў 135 чалавек для ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні прэзідыума БСЖ, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі з абласнымі арганізацыямі саюза.


Фота БЕЛТА

Як падкрэсліла старшыня грамадскага аб'яднання, першы намеснік міністра аховы здароўя Алена БОГДАН, абласныя арганізацыі БСЖ актыўна працавалі па вылучэнні найбольш дастойных прадстаўніц арганізацыі, а таксама па ўнясенні прапаноў для разгляду на Усебеларускім народным сходзе.

— Гэта вельмі важны і адказны момант, — сказала Алена Богдан.— БСЖ адно з самых прадстаўнічых аб'яднанняў. У нашых шэрагах сёння больш за 140 тысяч энергічных, разумных, адукаваных, моцных жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным і грамадскім жыцці краіны.

Падрыхтоўку да Усебеларускага народнага сходу ў БСЖ пачалі задоўга да вылучэння дэлегатаў. Аб'яднанне жанчын арганізоўвалі дыялогавыя пляцоўкі на раённых, абласных і рэспубліканскіх узроўнях. Там было сабрана мноства прапаноў, сярод якіх арганізатары вылучылі 67 найбольш важных.

— Асноўная частка іх датычылася далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, — растлумачыла старшыня БСЖ. — А гэта ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, актыўны ўдзел жанчын у жыцці краіны, развіццё жаночага прадпрымальніцтва і іншае. Але самыя галоўныя пытанні датычыліся моладзі, духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання нашых дзяцей. Спадзяюся, што нашы прапановы знойдуць адлюстраванне ў рэзалюцыі і будуць пакладзены ў аснову тых мерапрыемстваў, якія сёння закладваюцца ў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на наступныя пяць гадоў.

Кіраўнік БСЖ адзначыла, што ў ліку ўдзельніц — прадстаўніцы самых розных сфер дзейнасці і ўзросту, якія актыўна працуюць не толькі ў Саюзе жанчын, але і дамагліся значных вынікаў у асноўнай дзейнасці, многія з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года». Будучыя ўдзельніцы — як вядомыя ў краіне людзі, так і звычайныя працаўніцы, якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

— Стаць дэлегатам Усебеларускага народнага сходу для мяне не толькі ганарова, але і вельмі адказна, — прызналася начальнік адукацыйнага цэнтра бяспекі МНС Рэспублікі Беларусь Алена ПАРЧУК. — Усе жанчыны нашага ведамства займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, усе нашы ідэі і прапановы былі накіраваны для сістэматызацыі і абагульнення ў БСЖ. Мы вельмі задаволены, што да іх прыслухоўваюцца.

Дэпутат Нацыянальнага сходу, член прэзідыума БСЖ Марына Лянчэўская таксама стала дэлегатам на сходзе. Яна расказала, што сама з'яўлялася ініцыятарам некаторых дыялогавых пляцовак. На іх узнімаліся такія пытанні, як дэмаграфічная бяспека краіны, стымуляванне маладых сем'яў да нараджэння першынцаў ці другога дзіцяці, перспектывы развіцця сямейнага капіталу і пашырэння магчымасцяў яго выкарыстання.

— Як дэпутат я пагружана ў гэту работу цалкам, — дадала Марына Лянчэўская. — Мне ёсць што сказаць, бо я ведаю, што гавораць мае выбаршчыкі, якая пазіцыя іх сёння, што трэба людзям і чаго яны хочуць. Для мяне вельмі важна выказаць народныя думкі на такім сур'ёзным форуме, як Усебеларускі народны сход.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Актыўныя, разумныя, адукаваныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».