Вы тут

Пачынаецца работа па стварэнні даведніка «Бе­ла­рус­кая края­знаў­чая эн­цык­ла­пе­дыя»


У вы­да­вец­тве «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі» па­чы­на­ец­ца ра­бо­та па ства­рэн­ні да­вед­ні­ка «Бе­ла­рус­кая края­знаў­чая эн­цык­ла­пе­дыя». Па­ча­так рэа­лі­за­цыі гэ­та­га пра­ек­та за­кла­ла ра­шэн­не І Рэс­пуб­лі­кан­ска­га края­знаў­ча­га фо­ру­му, які быў пра­ве­дзе­ны на па­чат­ку 2020 го­да.


Іні­цы­я­та­ра­мі но­ва­га вы­дан­ня вы­сту­па­юць На­цы­я­наль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, Бе­ла­рус­кі фонд куль­ту­ры, вы­да­вец­тва «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя Пет­ру­ся Броў­кі», Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі, Рэс­пуб­лі­кан­скі цэнтр эка­ло­гіі і края­знаў­ства, На­цы­я­наль­нае агенц­тва па ту­рыз­ме, Са­юз пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі. Та­кое прад­стаў­ні­чае су­поль­ніц­тва дзяр­жаў­ных і гра­мад­скіх струк­тур, не­су­мнен­на, пры­ня­се вы­со­кі плён.

— Ужо на па­чат­ку сту­дзе­ня 2021 го­да мы са­бра­лі­ся іні­цы­я­тыў­най гру­пай, — дзе­ліц­ца раз­ва­га­мі ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га гіс­та­рыч­на­га му­зея Па­вел СА­ПО­ЦЬКА, — каб вы­зна­чыць асноў­ныя кі­рун­кі ў струк­ту­ры вы­дан­ня. Па-пер­шае, у грун­тоў­ным вы­дан­ні бу­дзе вы­кла­дзе­на агуль­ная ін­фар­ма­цыя аб раз­віц­ці края­знаў­ства ў бе­ла­рус­кіх рэ­гі­ё­нах. Гэ­та да­ты­чыц­ца гіс­то­рыі і су­час­нас­ці. Асаб­лі­ва пад­крэс­лім ці вы­лу­чым му­зей­нае, біб­лі­я­тэч­нае, па­за­школь­нае края­знаў­ства. Ка­неш­не ж, зной­дзец­ца мес­ца і для раз­гля­ду сту­дэнц­ка­га, рэ­лі­гій­на­га, эка­ла­гіч­на­га края­знаў­ства. Па-дру­гое, вель­мі іс­тот­нае мес­ца зой­муць пер­са­на­ліі ў «Бе­ла­рус­кай края­знаў­чай эн­цык­ла­пе­дыі». Столь­кі лю­дзей за ста­год­дзі пры­чы­ні­лі­ся да збі­ран­ня гіс­та­рыч­най па­мя­ці ў рэ­гі­ё­нах, што рас­по­вед пра іх уяў­ля­ец­ца са­праўд­ным на­цы­я­наль­ным скар­бам.

— Як бу­дзе праходзіць збор ін­фар­ма­цыі для но­ва­га вы­дан­ня?

— На па­ся­джэн­ні ра­бо­чай гру­пы і кі­раў­ніц­тва эн­цык­ла­пе­дыч­на­га вы­да­вец­тва, і кі­раў­ніц­тва Бе­ла­рус­ка­га фон­ду куль­ту­ры, і ін­шыя вы­ка­за­лі­ся пра вар­тас­ці гра­мад­скіх, агуль­ных па­мкнен­няў у гэ­тай спра­ве. Ка­неш­не ж, са­праўд­ную кар­ці­ну раз­віц­ця края­знаў­ства ў на­шай кра­і­не мы змо­жам сфар­мі­ра­ваць толь­кі су­поль­на, толь­кі ра­зам. На­цы­я­наль­ны гіс­та­рыч­ны му­зей Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь бу­дзе ак­тыў­на пра­ца­ваць з аб­лас­ны­мі края­знаў­чы­мі му­зея­мі. Гэ­та, так бы мо­віць, наш ме­та­дыч­ны цэнтр. На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі не толь­кі са­ма ўклю­чыц­ца ў пра­цэс, але і аб'­яд­нае па­мкнен­ні аб­лас­ных біб­лі­я­тэк. Тым бо­льш што ме­на­ві­та ў іх іс­нуе ба­га­ты во­пыт края­знаў­чых біб­лі­яг­ра­фій, што да­зво­ліць мак­сі­маль­на не пра­пус­ціць га­лоў­нае, аха­піць усю па­літ­ру дзей­нас­ці ў га­лі­не края­знаў­ства на мес­цах, у ра­ё­нах, у са­мых да­лё­кіх ад цэнт­ра, ад ста­лі­цы ку­точ­ках Бе­ла­ру­сі. Мы ўжо рых­ту­ем і афі­цый­ныя зва­ро­ты ў му­зеі, ва ўста­но­вы і ар­га­ні­за­цыі, якія збі­ра­ем­ся да­лу­чыць да ра­бо­ты. Рас­пра­цоў­ва­ец­ца і ан­ке­та для пад­рых­тоў­кі звес­так аб края­знаў­цах, для збі­ран­ня ін­фар­ма­цыі па кі­рун­ках і рэ­гі­ё­нах. Свое­асаб­лі­вым ге­не­ра­та­рам у гэ­тым склад­ні­ку дзей­нас­ці вы­сту­пае Бе­ла­рус­кі фонд куль­ту­ры, які фак­тыч­на аб'­яд­ноў­вае края­знаў­чую гра­ма­ду кра­і­ны.
Са­праў­ды, па­чы­на­ец­ца вя­лі­кая спра­ва. Рэа­лі­за­ваць яе, зра­біць вы­дан­не ў вы­ні­ку ка­рыс­ным і за­па­тра­ба­ва­ным мож­на толь­кі ра­зам, толь­кі агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі. Пад­му­рак па­кла­дзе­ны. Іні­цы­я­ты­ва аб'­яд­на­ла многіх у га­ра­чым жа­дан­ні рас­ка­заць пра зроб­ле­нае, па­дзя­ка­ваць су­час­ні­кам і пра­шчу­рам за іх руп­лі­васць у вя­лі­кай спра­ве збі­ран­ня гіс­та­рыч­най, края­знаў­чай па­мя­ці пра Бе­ла­русь.

Кас­тусь ЛЕШНІЦА

Прэв’ю: depositphotos.com

Загаловак у газеце: Бе­ла­рус­кай края­знаў­чай эн­цык­ла­пе­дыі — быць!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»