Вы тут

У Беларусі за суткі — 1 767 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 1 654 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 9 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 210 368 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 767 выпадкаў.

192 620 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 1 654 пацыенты.

Усяго праведзена 4 117 994 тэсты на каранавірус.

Памерлі 1 507 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 88,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,9 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 21 млн заражаных, Індыя — больш за 10,4 млн, Бразілія — больш за 8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.