Вы тут

Зіма нарэшце прынесла сапраўдны снег


За горадам ён больш пухнаты і тут прыгажэй, сцвярджаюць жыхары сталічнага мікрараёна Сосны. Хоць афіцыйна гэта і частка сталіцы, аднак да горада з дзясятак кіламетраў, а вакол — лясная прыгажосць, якая сёння ўбралася снегам, і вакол не проста пасвятлела, а, здаецца, ходзіш нібы па казачным царстве.


Дарослыя прыбіралі снег, каб пасля на машыне выбрацца. Сёння не многія рызыкнулі выязджаць, «бо на дарозе слізка, а тэхніка не так аперытыўна да нас даязджае, у восем раніцы ўвогуле толькі пасыпалі соллю з машыны, і ўжо пазней прыехаў ужо трактар ачышчаць з каўшом».

Некаторыя вырашылі турботамі не займацца, а проста пайшлі на горку з дзецьмі. «Весялосці і запасу энергіі на тыдзень наперад, няхай сабе і будзе заўтра балець усё пасля горак», «Мы ўчора ўвогуле на лінолеуме каталіся, як пачало сыпаць, а сёння ўжо цюбінг прыхапілі», «Уцякайце, я лячу!». Чаго толькі не пачуеш ад дзетак і дарослых, якія сёння, здаецца, спаборнічалі, хто першы папросіцца дадому.

Сёння снег быў вакол: падаў зверху, забіваўся за каўнер пасля трапнага сняжка, трапляў у рот, калі на хуткасці ляціш з горкі, падаў з галін, каля іх крануць, шпацыруючы праз лес... Але ўсе сёння яго хвалілі, нават калі машыны адкопвалі.

Ірына СІДАРОК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».