Вы тут

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем


У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазелем. У сустрэчы таксама ўдзельнічалі генеральны сакратар гэтай арганізацыі Хорст Ліхтнер і намеснік старшыні асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь», член савета Міжнароднай федэрацыі хакея, старшыня судзейскага камітэта Міжнароднай Федэрацыі хакея Сяргей Ганчароў.


«Па-першае, Рэнэ, я хачу пажадаць табе моцнага здароўя. Напэўна, ва ўсім свеце гэта актуальна па вядомых прычынах», — прывітаў госця кіраўнік дзяржавы.

Датычна тэмы сустрэчы беларускі лідар заўважыў, што яна стала не менш вострай.

«Як прэзідэнта Федэрацыі і асабістага сябра Беларусі хачу цябе запэўніць, што ніякай небяспекі ні па якіх пытаннях у Беларусі няма і не будзе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Ні па каранавірусе, ні з пункту гледжання палітычнай нейкай бяспекі або бяспекі, якая звязаная з фізічнай бяспекай людзей, якія жывуць тут і якія прыязджаюць да нас як госці».

Тыя, хто пратэстуе або незадаволеныя нечым у Беларусі, не штурмуюць уладныя ўстановы, звярнуў увагу Прэзідэнт краіны.

«У нас цалкам нармальная абстаноўка з пункту гледжання развіцця дэмакратычных працэсаў, — дадаў ён. — І гэта — галоўная прычына незадаволенасці асобных палітыкаў у Еўропе Беларуссю. Мяне хочуць абвінаваціць у тым, што я абараняю сваю краіну і сваіх людзей. Але мяне для гэтага абралі. І я абавязаны забяспечыць грамадскую ўнутраную і знешнюю бяспеку сваіх людзей і сваёй дзяржавы. Ну, магчыма, мае дзеянні ў сувязі з гэтым некаму на Захадзе не спадабаюцца. Іх права».

Калі казаць пра падрыхтоўку да чэмпіянату свету, то ўсё, што Прэзідэнт Беларусі абяцаў кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакею, ён выкананае, запэўніў беларускі лідар.

«Мы гатовыя правесці чэмпіянат свету ў любы час», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў пытанне пра тое, як ён ставіцца да таго, што адбываецца вакол гэтай тэмы: «Скажу шчыра: вельмі спакойна. Здолее Міжнародная федэрацыя хакея ўстаяць супраць несправядлівага ціску, значыць мы правядзём чэмпіянат свету. Калі Латвія адмовіцца, ты цудоўна ведаеш: у Беларусі мы правядзём чэмпіянат свету. І гэта будзе лепшы чэмпіянат свету ў гісторыі».

Калі Федэрацыя не справіцца з ціскам асобных палітычных колаў некаторых краін, тады чэмпіянату свету не будзе ў Беларусі, дадаў лідар краіны.

«Усё залежыць зараз ад вас», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пагадзіўся са словамі Рэнэ Фазеля пра тое, што спорт павінен аб’ядноўваць народы, а не раз’ядноўваць, і ён павінен быць, наколькі гэта магчыма, па-за палітыкай.

 «У гэтым ключы мы будзем дзейнічаць», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Сітуацыя сёлета некалькі адзрозніваецца ад той, што была ў 2014 годзе, — адказаў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея. — Вы памятаеце, што ў 2014-м годзе таксама быў ціск, але мы прыехалі і разам арганізавалі цудоўны чэмпіянат».

На кіраўніцтва Федэрацыі з красавіка аказваецца вельмі моцны ціск, прызнаўся Рэнэ Фазель. 

«Але ў нас дакладная пазіцыя. Як вы сказалі, мы не хочам змешваць спорт і палітыку. І спорт павінен аб’ядноўваць народы, а не раз’ядноўваць», - дадаў ён.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.