Паводле дадзеных брытанскага агенцтва па аналізе сітуацыі ў галіне суднабудавання і суднаходства Clarkson Research, летась цягам студзеня-лістапада Кітай атрымаў новыя заказы на будаўніцтва 298 суднаў. Гэта 46 працэнтаў ад агульнага сусветнага паказчыка, Кітай заняў першае месца, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Другое месца ў Рэспублікі Карэя — 137 суднаў, рынкавая доля — 35%. Трэцяя Японія — 78 суднаў, рынкавая доля — 8%. Кітай займае першае ў свеце месца па колькасці апрацоўваных заказаў суднаходнымі кампаніямі краіны. Доля ў сусветным маштабе — 37%.
У сувязі з пандэміяй новага тыпу каранавіруса сёлета колькасць новых суднабудаўнічых заказаў знаходзіцца на гістарычным мінімуме. Летась цягам першага паўгоддзя аб’ём новых заказаў па ўсім свеце апынуўся на 42% меншы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га. Гэтыя дадзеныя апынуліся самымі нізкімі з 1996 года, калі агенцтва Clarkson Research пачала збіраць інфармацыю і складаць індустрыяльныя паказчыкі.
Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.