На паўночным усходзе Кітая пачалі выпускаць новую мадэль маглева, праектная максімальная хуткасць якога дасягае 120 кіламетраў у гадзіну. Аб гэтым паведамілі ў Чанчуньскай вагонабудаўнічай кампаніі, якая ўваходзіць у склад кітайскай лакаматывабудаўнічай карпарацыі CRRC, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Новы цягнік на магнітнай падушцы будзе выкарыстоўвацца для перавозкі жыхароў і гасцей горада Цін’юань правінцыі Гуандун на поўдні Кітая. Навінку, па словах старэйшага інжынера кампаніі Жэнь Чжунхуа, адрозніваюць здольнасць эфектыўна пераадольваць схілы, малы радыус павароту і нізкі ўзровень шуму.
У цягніку, які складаецца з трох вагонаў, змогуць размясціцца да 500 пасажыраў. Дзякуючы адносна нізкаму сабекошту і кароткаму тэрміну вырабу маглев з сярэдняй і нізкай хуткасцю падыходзіць для пасажырскіх перавозак на невялікія адлегласці.
Прэв’ю: chudo.tech
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.