Цяпер іх сем, агульная працягласць — 215 км.
У горадзе Сіань, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), запусцілі адразу тры новыя лініі метрапалітэна, агульная працягласць якіх складае 83 кіламетры, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Цяпер у сіаньскім метро сем ліній, іх агульную працягласць — 215 кіламетраў, паведамілі ў будаўнічым філіяле карпарацыі «Сіаньскі рэйкавы транспарт». Дзякуючы адкрыццю новых ліній, штодзённы пасажырапаток гарадскога метрапалітэна дасягне ў сярэднім 3,5 млн. пасажыраў, што складае палову ад агульнай колькасці пасажыраў, якія карыстаюцца грамадскім транспартам.
Адна з ліній прынясе больш выгод турыстам, паколькі яна звязвае цэнтральны раён горада з вядомым турыстычным аб’ектам у прыгарадзе, дзе размешчаны тэракотавыя статуі ваяроў і баявых коней з могільніку імператара Цыньшыхуана.
У рамках намаганняў па барацьбе з заторамі на дарогах мэрыя Сіаня плануе давесці колькасць ліній метро да 12, а іх працягласць да 422 км да 2025 года. Як вядома, першая лінія метрапалітэна ў Сіані пачала функцыянаваць у верасні 2011 года.
Абарона вачэй і модны аксесуар.
Менавіта бацькі фарміруюць будучыню свайго дзіцяці.