Вы тут

Усебеларускі народны сход. «У традыцыях народнага веча»


— Праводзіць Усебеларускія сходы — добрая традыцыя, якая склалася за гады існавання суверэннай Беларусі, — адзначыў Аляксандр Дзядзінкін, дырэктар Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», кандыдат гістарычных навук, дацэнт. — І ў гэтым ёсць вельмі станоўчы эфект, разам з тым, што працуе парламент і іншыя інстытуты грамадзянскай супольнасці. Традыцыя каранямі ідзе ў эпоху вечавога ладу. Здаўна, з часоў старажытнай Русі склалася традыцыя: збірацца ўсёй грамадой у важныя часы і вызначаць, куды, можна сказаць, рушыць далей, прымаць адказныя для ўсіх рашэнні.


Так і цяпер адказны перыяд. Таму прадстаўнікі народа збяруцца і абмяркуюць важнае. Для мяне галоўнае, каб Беларусь захавала незалежнасць. Лічу, што гэты сход вызначыць не толькі перспектывы на найбліжэйшую пяцігодку, але і акрэсліць тэндэнцыі развіцця краіны і грамадства як мінімум на дваццаць гадоў. Гэта ў першую чаргу звязана з магчымай неабходнасцю канстытуцыйнай рэформы. А яна можа прадугледжваць змены ў выбарчай сістэме.

Пытанні партыйнага будаўніцтва, магчыма, будуць абмяркоўвацца. Для мяне гэта як для члена Кампартыі вельмі важна. А як дырэктару філіяла вучэбнай установы мне хацелася б пачуць з вуснаў кіраўніка дзяржавы, можа, падчас дыскусіі па тэме адукацыі наконт таго, якая будзе чарговая прыёмная кампанія. Ад яе ж залежыць лёс любой ВНУ. Вельмі актуальнае пытанне — працаўладкаванне выпускнікоў. Напрыклад, мы прафсаюзны ўніверсітэт, юрыдычна недзяржаўнай формы ўласнасці. Чаму б не абмеркаваць, каб і нашы выпускнікі маглі б атрымліваць накіраванні на работу, як і іх равеснікі, якія скончылі дзяржаўныя альма-матар на бюджэтных умовах. Гэтыя пытанні цікавяць і бацькоў нашых юнакоў і дзяўчат. Вельмі актуальныя і пытанні навучэння, яго набліжэння да практыкі. Канешне, мы імкнёмся працаваць у гэтым кірунку. Але, можа, трэба яшчэ больш павялічыць колькасць вучэбных гадзін не ў аўдыторыях, а па-за імі? Каб, напрыклад, будучыя юрысты маглі напрацоўваць навыкі ў пракуратуры, або Следчым камітэце, настаўнікі — каб больш бывалі ў школах і гэтак далей. Хочацца пачуць пра гэта.

Падрыхтаваў Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».