З першых дзён новага года для тых падаткаплацельшчыкаў, якія здаюць у арэнду кватэры, дачы, гаражы і парковачныя месцы, павысілі стаўкі падаходнага падатку. Акрамя таго, у сталіцы і абласных цэнтрах з гэтага года адмянілі эканоміка-планіровачныя зоны. Цяпер сума падатку будзе аднолькава, у якой частцы горада б ні здаваліся кватэра або гараж. Змяненні прадугледжаны прынятым новым Падатковым кодэксам нашай краіны.
Напрыклад, у Мінску летась было пяць эканоміка-планіровачных зон, стаўкі складалі ад 18,5 рубля (за пятую) да 32,5 рубля (за першую). А цяпер, з 1 студзеня 2021 года, устанавілі адну стаўку ў горадзе — 34,3 рубля за здачу ў наём аднаго пакоя ў жылым памяшканні. Гэта значыць, што для тых, хто здае кватэру ў цэнтры, стаўка падатку павялічылася, але нязначна. А вось для тых, хто здае жыллё ў той частцы сталіцы, якая раней адносілася да 5-й эканоміка-планіровачнай зоны, стаўка падатку вырасла даволі істотна.
Гэта ж датычыцца і рэгіёнаў. Так, у Віцебску было тры эканоміка-планіровачныя зоны, а падатак за здачу аднаго жылога памяшкання складаў ад 25 да 27 рублёў. У Гомелі быў падзел на дзве зоны — і 29,2 рубля і 30,2 рубля адпаведна. Падобная градацыя па зонах была і ў іншых абласных цэнтрах. Дык вось, цяпер з першых дзён студзеня для ўсіх абласных гарадоў устанавілі аднолькавую стаўку — 32,5 рубля за здачу ў арэнду кожнага жылога пакоя ў асобным жылым памяшканні (садовым доміку або дачы).
Сяргей КУРКАЧ
Як выхаваць з дзіцяці добрага тэнісіста?
«Хто сустрэўся быў са мною, Дакрануўся раз ці два, Дык той ведае ўжо, хто я:
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.