Вы тут

Да канца тыдня падмарозіць не па-дзіцячы


Калі ў мінулым годзе снегу ў нас амаль не было, то сёлета з пачатку студзеня белае покрыва ахінула «па вушы». А ўслед за добрым снегам прыйдзе і арктычны холад, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


sorokainfo.com

Вышыня снежнага покрыва, паводле звестак на раніцу 11 студзеня, складае ад 1 да 26 сантыметраў, самыя высокія гурбы (30 см) адзначаныя на метэастанцыі «Барысаў». І ў далейшым атмасферныя франты ад паўночнаатлантычных цыклонаў будуць фарміраваць ападкі ў выглядзе снегу. У сувязі з распаўсюджваннем халодных паветраных мас з паўночных шырот істотна пахаладае, асабліва 15—17 студзеня, калі ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны ўначы паветра можа астудзіцца да 20—25 градусаў марозу.

А пакуль атрымліваем асалоду ад умераных маразоў і мяккага снегу. Сёння ўдзень месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень па захадзе парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла. Камфортная (не занадта халодная) зіма чакае нас і ў сераду. Часам будзе ісці снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

Лёгкае дыханне Арктыкі мы адчуем ужо ў чацвер. У гэты дзень, 14 студзеня, часам будзе ісці снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 7—13 марозу, у паўднёва-заходніх раёнах — ад мінус 3 да мінус 6 градусаў. У начныя гадзіны пераважна па паўночным усходзе месцамі да 14—15 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу на большай частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 11—18 марозу, уначы ў асобных раёнах — да мінус 21, па паўднёвым захадзе — 9—10 градусаў ніжэй за нуль.

Калі ў мінулыя гады нам здавалася, што мінус 20 — гэта «максімум» маразоў ад сівабародага дзеда, то ў гэты сезон усё па-іншаму. Паводле разлікаў спецыялістаў, другая дэкада студзеня прагназуецца халаднейшая, чым звычайна, на 1—3 градусы (пры норме мінус 3—6 градусаў). Таму ўжо ў суботу будзе яшчэ халадней. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 14—21 марозу, у асобных раёнах — мінус 22—25 градусаў. Удзень холад таксама будзе «кусаць за вушы» — 11—18 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе — мінус 9—10 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?

Грамадства

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Фішынг, вішынг — два кіты кіберзлачыннасці

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.